sauce

[sɔs]

1.

n.

1) со́ўс -у m., падлі́ўка f.; прыпра́ва f

2) фрукто́вае пюрэ́

apple sauce — я́блычнае пюрэ́

3) Figur. со́ўс -у m., закра́са f.

sauce of life — закра́са жыцьця́

2.

v.t.

паліва́ць падлі́ўкай, со́усам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карэ́нне, ‑я, н., зб.

1. Карані (у 1–3 знач.). Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму. Якімовіч. [У Альбіны] тут няма ні роду ні заводу, яе ўсё карэнне там, па той бок мяжы з паласатымі слупамі. Сабаленка.

2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ідуць у ежу як прыправа.

3. Курыва, прыгатаванае са сцяблоў тытуню. — Насадзіць [бацька] тытуню, гарод увесь. .. А тады .. таўчы яму тое карэнне, пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.

•••

Пусціць карэнне гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імбі́р

(польск. imbir < с.-в.-ням. ingebër, imber, ад лац. zingiber)

1) травяністая расліна сям. імбірных з двухрадным лісцем, адзіночнымі кветкамі ў суквеццях і мясістым коранем, багатым на эфірны алей; пашырана ў тропіках;

2) прыправа з каранёў гэтай расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сала́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч.

2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.

3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам. Салата з памідораў. □ Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты, вяндліна і іншае. «Звязда». // Усякая агароднінная прыправа да мясной стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spice

[spaɪs]

1.

n.

1) спэ́цыі, пе́рнасьці pl., прыпра́ва f.

Pepper, cinnamon and cloves are spices — Пе́рац, кары́ца, гвазьдзі́ка — гэ́та пе́рнасьці

2) піка́нтнасьць f.

3) адце́ньне n., пры́смак -у m., прыме́шка f.

2.

v.t.

1) прыпраўля́ць

2) дадава́ць піка́нтнасьці, ціка́васьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шафра́н

(с.-лац. safranum, ад ар. za’farān)

1) травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная;

2) высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і як харчовая прыправа;

3) сорт яблыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

flavor

1.

n.

1) смак -у m

2) прыпра́ва f., пры́смак -у m.

3) пры́смак -у m., адце́ньне

a flavor of romance — прысма́к рама́ну

4) пах -у m., спэцыфі́чны пах

2.

v.t.

1) прыпраўля́ць (стра́ву)

2) надава́ць пры́смак або́ ціка́васьць да чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шафра́н, ‑у, м.

1. Культурная расліна сямейства касачовых з лінейным вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі; крокус.

2. зб. Высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа, як фарбавальнік харчовых прадуктаў у аранжава-жоўты колер, а таксама прымяняюцца ў парфюмерыі. Масла было такое духмянае і прыгожае з выгляду, што кабеты суседскія, пабачыўшы яго, казалі маёй маме: — Не хочаш праўду сказаць, ты яго шафранам падфарбоўваеш. Дубоўка.

3. Гатунак яблыкаў. Празрысты наліў, васковы шафран, зялёная пуцінка, рабрыстая буйная антонаўка, цёмна-чырвоная «цыганка» і іншыя гатункі яблык.. так густа ўсыпалі галіны, што амаль кожную з іх падтрымлівала падпора. Шамякін.

[Араб. za'frān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысма́кі, ‑аў; адз. прысмак, ‑а, м.

1. Ласункі, салодкае. Старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі. Самуйлёнак. У мяне няма прысмакаў, Ані мёду, ані маку, Ні цукерак, ні пячэння, Ні пірожных, ні варэння... Муравейка. // Смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы. Круглы стол быў рассунуты на ўсю хату: на ім стаялі розныя прысмакі, а Іра, як гаспадыня, усё насіла і насіла. Сабаленка. — А ці есць цар прэжаны гарох? — пытаўся Міколка пра свой найлепшы прысмак. Лынькоў.

2. Разм. Прыправа. Далей да цукровага цеста, як сказалі б хатнія гаспадыні, трэба дабавіць розныя прысмакі. Рунец. Не даварыўшы, панюхаў і выліў цудоўную страву з усімі прысмакамі пад лазовы куст. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства лаўровых з пахучым лісцем, якое ужываецца як прыправа. Побач з соснамі, ялінамі, бярозамі, дубамі і клёнамі раслі пальмы і фікусы, лаўры і ліяны, нібы ў афрыканскіх джунглях. В. Вольскі. / ‑у, у знач. зб. Нарэзаць лаўру.

2. звычайна мн. (ла́ўры, ‑аў). Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка яго як сімвал перамогі, узнагароды. — А-а, вы ж актыўны ўдзельнік, толькі без лаўраў, — Паўлавец хітра прыжмурыўся, чакаючы, што адкажа Алесь. Шыцік. Ён не любіў каляных лаўраў Без пераліву мудрых рос І паважаў не звон літаўраў, А сціплы гук сярпоў і кос. Пысін.

•••

Лаўры чые не даюць спаць — аб зайздрасці да чыйго‑н. поспеху [ад слоў палітычнага дзеяча Афін Фемістокла: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць»].

Пажынаць лаўры гл. пажынаць.

Спачыць на лаўрах гл. спачыць.

[Лац. laurus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)