Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЫЯ́МЕТР (ад грэч. diametros папярочнік) акружнасці
(круга),
адрэзак прамой, які злучае 2 пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр, а таксама даўжыня гэтага адрэзка. Даўжыні ўсіх Д. акружнасці аднолькавыя і роўныя 2 радыусам. Д. канічнага сячэння — прамая, якая праходзіць праз сярэдзіны яго паралельных хордаў. Усе Д. эліпса і гіпербалы праходзяць праз іх цэнтры. Д. парабалы паралельныя яе восі. Д. адвольнай замкнёнай фігуры — найб. адлегласць паміж двума пунктамі гэтай фігуры. У гэтым сэнсе Д., напр., эліпса роўны даўжыні яго вялікай восі; Д. куба — даўжыні яго дыяганалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
навылётны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго‑н. [Вера:] У таварыша маёра навылётнае кулявое раненне.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарма́ль, ‑і, ж.
1. У матэматыцы — перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.
2.Спец. Дэталь прынятага ўзору. Цэх нармалей.
[Лац. normalis — прамалінейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарыфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.
1. Прайсці (праходзіць) тарыфікацыю для ўстанаўлення велічыні аплаты працы (пра работніка).
2.толькінезак.Зал.да тарыфікаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАДЗІ́Р (араб.),
пункт перасячэння нябеснай сферы з вертыкальнай лініяй, якая праходзіць праз пункт назірання і праведзена ўніз ад плоскасці гарызонту. Дыяметральна процілеглы зеніту.