алыча́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.

1. Сорт ранняй яблыні з салодкімі пладамі.

2. Плод гэтай яблыні.

3. Грушавая наліўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У батаніцы — плод некаторых раслін, які мае цвёрдую абалонку. Сямянка сланечніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адшчы́кнуць ’адарваць плод’ (Шат., Касп., Нас.). Гл. шчыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lemon [ˈlemən] n.

1. лімо́н (дрэва і плод)

2. лімо́нны ко́лер

3. infml дрэнь, барахло́

4. infml права́л, няўда́ча

5. BrE ду́рань

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абрыко́с, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру з буйнай костачкай, салодкі, мясісты.

[Фр. abricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агуро́к, ‑рка, м.

1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і зялёным прадаўгаватым плодам.

2. Плод гэтай расліны. Насенны агурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́шня, ‑і; Р мн. ‑шань; ж.

1. Садова-ягаднае дрэва сямейства ружакветных з цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі.

2. Плод гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарэ́шня, ‑і, ж.

1. Садова-ягаднае дрэва сямейства ружакветных з чырвонымі, жоўтымі ці амаль чорнымі костачкавымі пладамі.

2. Плод гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

citron

[ˈsɪtrən]

n.

цытро́н -у, -а m. (дрэ́ва й плод)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)