Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Па́сія1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск.pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац.passio < pati ’цярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).
Па́сія2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел.пассия, пассыя ’страсць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск.passyja ’тс’, якое з лац.passio, ‑ōnis ’страсць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАЎНА́ННЕў матэматыцы,
суадносіны паміж цэлымі лікамі a і b, якія азначаюць, што рознасць a − b дзеліцца на зададзены цэлы лік m (модуль). Запісваецца a = b (mod m) і чытаецца a параўнальнае (кангруэнтнае) з b па модулі m. Напр., 2 = 8 (mod 3), таму што 2 − 8 дзеліцца на 3.
Мае многія ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям роўнасцей. Напр., складаемае з адной часткі П. можна пераносіць у -другую з адваротным знакам: з a + c = b (mod m) вынікае a = b − c — (mod m). П. з аднолькавым модулем можна пачленна складаць, адымаць і множыць; абедзве часткі П. можна памножыць на адзін і той жа цэлы лік ці падзяліць на іх агульны дзельнік, калі ён узаемна просты з модулем і інш. У тэорыі лікаў разглядаюцца метады рашэння розных П., г.зн. адшукання цэлых лікаў, што задавальняюць зададзенаму П. Калі лік x задавальняе П. па модулі m, то любы лік віду x + km (k цэлы лік) таксама задавальняе гэтаму П. Сукупнасць такіх лікаў наз. класам па модулі m і рашэнні П. лічацца рознымі, толькі калі яны належаць да розных класаў па модулі m.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФЕ́РТ (франц. transfert ад лац. transferre пераносіць, пераводзіць),
1) перадача права валодання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыі, вэксалі, аблігацыі, чэкі) адной асобай другой, перанос аплаты па здзелцы з аднаго рахунка на другі. Перадача права валодання ажыццяўляецца, як правіла, пры дапамозе перадатачнага надпісу — індасаменту.
2) Перавод замежнай валюты або золата з адной краіны ў другую; банкаўскія аперацыі па сустрэчных пераводах валют дзвюх або некалькіх краін (валютны Т.).
3) Перавод бюджэтных сродкаў для фінансавання абавязковых выплат насельніцтву: пенсіі, стыпендыі, кампенсацыі, інш.сац. выплаты, якія ўстаноўлены заканадаўствам (сацыяльны Т.).
4) Перадача права ўласнасці на рэальны тавар пакупніку без фіз. перамяшчэння тавару (кніжны Т.).
5) Пераезд грамадзян з адной краіны ў другую на аснове міжнар. пагаднення, аўтаматычнае змяненне грамадзянства; перавозка турыстаў з аэрапорта ў гасцініцу або паміж гарадамі. Т. называюць таксама перадачу тэхналогій. перавод грашовых сум, гуманіт. і тэхн. дапамогі. Напр., у 2000 аб’ём Т. у Рэспубліку Беларусь склаў 54,7 млн.дол., у т. л. з краін СНД — 1,2 млн.дол., Расіі — 1 млн.дол., інш. краін — 53,5 млн. дол.