падэгра́с

(фр. pas de grace)

парны бальны танец са спакойнымі прыгожымі рухамі, пашыраны ў Еўропе ў 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сарга́сы

(н.-лац. sargassum)

марскія бурыя водарасці класа цыкласпоравых, якія пашыраны ў цёплых частках Ціхага і Атлантычнага акіянаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сфагні́ды

(н.-лац. sphagnidae)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам сфагнум; сфагнавыя імхі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трагака́нт

(гр. tragakantha)

від астрагала, пашыраны ў Сярэд. і Паўд. Азіі, а таксама ў Паўд. Еўропе; дае камедзь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флі́кціс

(н.-лац. phlyctis)

накіпны лішайнік сям. флікцісавых, пашыраны пераважна ў абласцях з цёплым кліматам на кары дрэў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГРАВЕЛІ́Т,

сцэментаваны жвір, які мае тэкстуры, уласцівыя пясчаным пародам. Пашыраны сярод асадкавых утварэнняў. Наяўнасць гравеліту сведчыць аб інтэнсіўным размыванні больш стараж. тоўшчаў і блізкасці мелкаводдзя, сушы або падняцця (дадатных формаў рэльефу дна басейна). На Беларусі гравеліт пашыраны ў геал. адкладах венду, антрапагену і інш.

т. 5, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лактабацы́лы

(н.-лац. lactobacillus)

малочна-кіслыя бактэрыі; пашыраны паўсюдна на раслінах, малочных прадуктах, у кішачным тракце жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мако́ма

(н.-лац. macoma)

марскі двухстворкавы малюск, які пашыраны ў халодных і ўмераных водах; з’яўляецца ежай для рыб, крабаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрама́та

(н.-лац. micrommata)

павук сям. sparassidae, які пашыраны ў Еўропе і Зах. Сібіры; жыве ў разнатраўі на ўзлесках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міксі́ны

(н.-лац. myxini, ад гр. myksa = слізь)

атрад агнатаў класа кругларотых; пашыраны ў морах, прамысловага значэння не маюць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)