рэцірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Уст. Адступіць (адступаць). — На сабе правяраў, — сказаў Свідзерскі. — Бачыш, не стралялі. Тут нешта ёсць. А можа, і сапраўды рэціраваліся? Хомчанка.

2. Разм. жарт. Адысці (адыходзіць), пайсці. З вагона тым часам выходзіць Наталля Пятроўна ў суправаджэнні мужчыны з незвычайнымі вусамі... Да іх падыходзіць невысокі лысы чалавек. Так, гэта муж Наталлі Пятроўны... Мужчына з вусамі адразу ж рэціруецца. Васілёнак.

[Фр. se retirer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма. Кулакоўскі. Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук. Колас.

2. у знач. наз. спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zkommen* vi (s)

1) падыхо́дзіць;

auf j-n ~ падысці́ да каго́-н.

2) падыхо́дзіць (рабіць што-н.);

es kommt hnen nicht zu Вам гэ́та не падыхо́дзіць [не нале́жыць] (рабіць)

3) нале́жаць;

deses Geld kommt euch zu гэ́тыя гро́шы нале́жаць вам;

j-m etw. ~ lssen* даста́віць каму́-н. што-н.; саступі́ць каму́-н. што-н.;

j-m ärztliche Behndlung ~ lssen* ака́зваць каму́-н. медыцы́нскую дапамо́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fit3 [fɪt] v.

1. падыхо́дзіць, адпавяда́ць;

Your description fits the facts. Ваша апісанне адпавядае фактам.

2. пасава́ць; быць якра́з (памерам);

This suit fits him very well. Гэты касцюм добра сядзіць на ім.

3. прыла́джваць, прыладко́ўваць

fit in [ˌfɪtˈɪn] phr. v.

1. знахо́дзіць час (для чаго-н./каго-н.);

I can fit you in next week. Я магу прызначыць вам сустрэчу на наступным тыдні.

2. (with) супада́ць; падыхо́дзіць;

That fits in with my plans. Гэта цалкам супадае з маімі планамі;

His story fits in with hers. Яго аповед пацвярджае яе словы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ignen, sich (zu D) быць прыда́тным (да чаго-н.), падыхо́дзіць (для чаго-н.), быць зда́тным (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падысці́

1. (наблізіцца) sich nähern (да каго-н., чаго-н. D), zkommen* vi (s) (да каго-н., чаго-н. auf A), hernkommen* vi (s) (да каго-н., чаго-н. an A);

да яго́ не падысці́ es ist schwer, an ihn hernzukommen*; herntreten* vi (s) (да каго-н., чаго-н. an A);

2. (быць адпаведным) pssen vi (каму-н., чаму-н. D);

гэ́та сюды́ не падыхо́дзіць das passt nicht hierhr;

ён не падыхо́дзіць дзе́ля гэ́тага er passt nicht daz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.

1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач. // Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі. // Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.

2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.

1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.

2. перан. Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся... Стаховіч.

[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зру́чна прысл.

1. bequm, pssend, recht;

2. у знач. выказн безас. es passt, es ist ngenehm (гэта падыходзіць); es gehört sich, es schickt sich, es ist am Pltze;

калі́ гэ́та вам зру́чна wenn es hnen passt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подступа́ть несов. падступа́ць; (подходить) падыхо́дзіць;

подступа́ть к го́роду воен. падступа́ць да го́рада;

к нему́ и не подступа́й да яго́ і не падыхо́дзь;

слёзы подступа́ют к го́рлу слёзы падступа́юць да го́рла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)