ссука́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссукаць.

2. у знач. прым. Звіты, скручаны з некалькіх нітак у адну. Ссуканая пража.

3. у знач. прым. Зрасходаваны пры суканні. Ссуканы клубок. Ссуканая ручайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.

1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.

2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рпія

(с.-лац. corpia)

перавязачны матэрыял у выглядзе нітак, нашчыпаных з рыззя (выйшаў з ужытку).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грэ́жа

(фр. grège, ад іт. greggio = неапрацаваны, сыры)

шоўк-сырэц з нітак, разматаных з коканаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бурэ́т

(фр. bourrette, ад bourrer = набіваць)

кароткія шаўковыя валокны, якія выкарыстоўваюць для атрымання нізкасортных нітак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пампо́н

(фр. pompon)

упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра на галаўных уборах, адзенні, абутку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БІСУ́САВАЯ ЗАЛО́ЗА (ад грэч. byssos тонкая пража),

орган двухстворкавых малюскаў, што выпрацоўвае арган. рэчыва (бісус) у выглядзе вельмі моцных нітак. Знаходзіцца ў т.зв. «назе» і гамалагічна падэшвеннай залозе бруханогіх малюскаў; часам яна функцыяніруе толькі ў лічынак. Бісус складаецца з задубленага бялку, блізкага да канхіяліну ракавіны малюскаў і да фібраіну шоўку членістаногіх. Пры яго дапамозе малюскі прымацоўваюцца да субстрату. У старажытнасці і сярэднявеччы бісус выкарыстоўваўся на выраб тканіны (вісону).

т. 3, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВОГНЕПРАВО́ДНЫ ШНУР, бікфордаў шнур,

шнур для перадачы цеплавога імпульсу (пучка іскраў) капсулю-дэтанатару або зараду выбуховых рэчываў праз строга вызначаны прамежак часу з моманту падпальвання. Складаецца з асяродка са спрасаванага дымнага пораху і абалонкі (аплёткі) з некалькіх слаёў нітак, насычаных вільгацеізаляцыйным саставам. Дыяметр 6 мм, скорасць гарэння да 1 см/с (пад вадой на глыб. да 5 м гарыць з большай скорасцю). Выкарыстоўваецца ў ваен. справе і пры выбуховых работах.

т. 4, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

і́рыс, ‑а, м.

Спец. Радужная абалонка вока.

[Ад грэч. iris — радуга.]

іры́с, ‑у, м.

1. Сорт цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі.

2. Сорт каляровых нітак для вышывання і вязання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткі ’прылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlis ’колца; самапрадка’ або літ. rìtė ’шпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)