памо́ўка: пра во́ўка п., а воўк і тутпогов. лёгок на поми́не;
на во́ўка п., а мядзве́дзь цішко́м — погов. то́лки о во́лке, а медве́дь тихо́нько
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
durchschláfen*IIvt праспа́ць (які-н.час);
der Bär durchschläft den Wínterмядзве́дзь право́дзіць зіму́ ў спя́чцы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гне́ўны, ‑ая, ‑ае.
Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную.Грамовіч.// Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка.Бядуля.//перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жарства́, ‑ы, ж.
Буйны калючы пясок, дробныя каменьчыкі, якія ўтвараюцца ад разбурэння горных народ. Ідзе напіцца мядзведзь. Ступіўшы на прагаліну, дзе стары знаёмы выварацень, дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, спыняе крок.Лынькоў.Міхаська патупаў босымі нагамі ў кут, дзе Юзэф падрыхтаваў для яго самай адборнай калючай жарствы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІРКА́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
на Пд Азербайджана, у Ленкаранскім р-не. Складаецца з 2 участкаў — асноўнага ў горна-лясным поясе Талыша на хрыбце Улясы (выш. да 1000 м) і раўніннага на Ленкаранскай нізіне. Засн. ў 1936. Агульная пл. Каля 3 тыс.га. Ахоўваецца рэліктавы лес трацічнага перыяду, да 30% відаў раслін у запаведных гаях эндэмікі і рэлікты, генетычна звязаныя з расліннасцю Гімалаяў: жалезнае дрэва, дуб каштаналісты, граб, бук і інш. У фауне каля 50 наземных відаў малюскаў, буйны рэліктавы матыль брамея; шматлікія рэптыліі і амфібіі; з птушак — падвіды, спецыфічныя для Талыша: стракаты дзяцел, сойка, попаўзень, малінаўка і інш., з млекакормячых — каўказская рысь, дзікабраз, дзік, казуля, каменная куніца, буры мядзведзь, вельмі рэдка леапард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́НДСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
На Кольскім п-ве ў бас.воз. Імандра, у Мурманскай вобл., Расія. Засн. ў 1930 з мэтай аховы дзікага паўн. аленя, асяроддзя яго месцаў пражывання. Пл. больш за 278 тыс.га. Рэльеф гарысты. Схілы, цясніны, абрывы, азёрныя катлавіны, рэкі і горныя ручаі. Рэдкастволыя хваёвыя і яловыя лясы з прымессю бярозы. Горныя тундры. Месцамі забалочаныя ўчасткі. У флоры 530 відаў сасудзістых раслін, 184 імхоў, 106 лішайнікаў. Пераважаюць вечназялёныя расліны. Шмат ягаднага кустоўя, насякомаедных раслін (расянка, тлушчанка, плывунец). У фауне 30 відаў млекакормячых, у т. л.паўн. алень, лось, буры мядзведзь, ліс, куніца, вавёрка, заяц; 180 — птушак, у т. л. глушэц, цецярук, рабчык, белая і тундравая курапаткі, ястраб, сава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг паміж морамі Лапцевых і Усх.-Сібірскім, у Рэсп. Саха (Якуція), у Расіі. Пл. каля 38 тыс., км². Уключаюць 3 групы а-воў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія, або Анжу астравы, і Дэ-Лонга. Паверхня нізінная, складзена пераважна з рыхлых адкладаў, у зах.ч. — з вапнякоў і сланцаў. Выш. да 374 м (в-аў Кацельны). Клімат арктычны, суровы. Сярэднія т-ры студз. ад -28 °C да -31 °C, ліп. 1—3 °C. Ападкаў да 132 мм за год. Пераважаюць шматгадовамёрзлыя горныя пароды і падземныя льды. Расліннасць арктычнай тундры. З жывёл трапляюцца паўн. алень, пясец, лемінг, зрэдку белы мядзведзь. У летні час шмат птушак. Промысел пясца. Палярная станцыя на в-ве Кацельны (з 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́МЛЯ,
рака ў Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 80 км, пл. вадазбору 769 км². Пачынаецца на ПдУ ад в. Раманішчы Акцябрскага р-на, цячэ па тэр. Калінкавіцкага, Петрыкаўскага і Мазырскага р-наў, пераважна па ўсх. ускраіне Прыпяцкага Палесся, вусце ў межах Мазырскага р-на, за 2,7 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на. Асн. прытокі: р.Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі (злева). Даліна невыразная, схілы спадзістыя, пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 73,5 км. Берагі стромкія, умерана стромкія, абрывістыя. Замярзае ў сярэдзіне снеж., веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сак., працягласць 39 сут. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАЛЯСНЫ́ ЗАПАВЕ́ДНІКбіясферны.
У Цвярской вобл. (Расія), на ПдЗВалдайскага ўзвышша, на водападзеле рэк Волга і Зах. Дзвіна. Засн. ў 1931 для захавання і вывучэння прыроднага комплексу яловых лясоў і вярховых сфагнавых балот лясной зоны, Пл. 42,3 тыс.га. Рэльеф слабаўзгорысты. Глебы падзолістыя, слабападзолістыя, балотныя. Пераважаюць яловыя і ялова-шыракалістыя лясы. У рачных поймах насаджэнні чорнай вольхі. Сфагнавыя балоты займаюць 18% тэр. У флоры 546 відаў раслін, у Чырв. кнізе чаравічак сапраўдны і луннік ажываючы. У Ц.з. праходзіць паўд. мяжа арэала бярозы карлікавай. У фауне — буры мядзведзь, воўк, рысь, лось, казуля, дзік, бабёр, куніца, выдра, норка еўрапейская, ласка, ліс, палятуха і інш.; 195 відаў птушак, у Чырв. кнізе беркут, чорны бусел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў.Колас.
2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца.Корбан.— Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)