дэме́нцыя

(лац. dementia = шаленства)

прыдуркаватасць, якая ўзнікае ў чалавека ў выніку паражэння галаўнога мозгу пры атэрасклерозе, эпілепсіі і інш. (параўн. алігафрэнія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поліяміэлі́т

(ад гр. polios = шэры + myelos = касцявы мозг)

эпідэмічны дзіцячы параліч, вострая вірусная хвароба, абумоўленая пашкоджаннем пераважна шэрага рэчыва спіннога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпідуры́т

(ад эпі- + лац. durus = цвёрды)

запаленчы працэс на знешняй паверхні цвёрдай абалонкі спіннога мозгу, які выклікаецца часцей за ўсё стафілакокам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

панміэлафты́з

(ад пан- + гр. myelos = касцявы мозг + phthisis = змяншэнне)

цяжкае паражэнне касцявога мозгу пры захворваннях з татальным парушэннем кроваўтварэння, анеміяй і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэтыкуля́рны

(ад лац. reticulum = сетка)

сятчасты;

р-ая тканка — разнавіднасць злучальнай тканкі, галоўным чынам у крывятворных органах (касцявым мозгу, селязёнцы, лімфатычных вузлах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЕЛЬМІНТО́ЗЫ [ад гельмінты + ...оз(ы)],

глісныя хваробы, глісныя інвазіі, хваробы чалавека, жывёл і раслін, выкліканыя паразітычнымі чарвямі (гельмінтамі): трэматодамі, монагінеямі, цэстодамі, нематодамі і скрэбнямі. У чалавека вядома больш за 150 гельмінтозаў, якія падзяляюцца на 3 групы: геагельмінтозы, біягельмінтозы і кантактныя.

Геагельмінтозы выклікаюць паразіты, што развіваюцца ў глебе, заражэнне адбываецца пры невыкананні правіл асабістай гігіены; біягельмінтозы выклікаюць гельмінты, якія развіваюцца ў целе прамежкавага гаспадара, заражаюцца імі пры ўжыванні ў ежу прадуктаў жывёльнага паходжання (мяса, рыбы); кантактныя гельмінтозы (яйцы паразітаў хутка выспяваюць) перадаюцца праз кантакт з хворым. Гельмінты паразітуюць у страўнікава-кішачным тракце, крыві, печані, лёгкіх, у нырках, галаўным мозгу, мышцах, скуры, касцях. Выдзяляюць шкодныя рэчывы, сенсабілізуюць арганізм, паглынаюць харч. рэчывы, вітаміны і мікраэлементы. На Беларусі ў чалавека найб. пашыраны гельмінтозы: анкіластамідозы, аскарыдоз, энтэрабіёз, трыхінелёз, трыхацэфалёз, апістархоз, фасцыялёз, дыфелабатрыёз; у раслін — бульбяная нематода; у жывёл — дыкрацэліёз, парамфістаматыдозы, фасцыялёз, маніезіёз, гіменалепідыдозы, аскарыдозы, дыктыякаулёзы, странгілаідозы, трыхацэфалёз, макракантарынхоз. Сажалкавай рыбагадоўлі шкодзяць батрыяцэфалёз, філаметроз, лігулёз, дактылагіроз, дыпластаматоз, гіралактылёз. Прыкметы гільментозаў: затрымка росту і развіцця, у чалавека — схудненне, зніжэнне інтэлекту, у жывёл — зніжэнне прадукцыйнасці, дрэнны апетыт, парушэнне каардынацыі рухаў. Лячэнне хім. прэпаратамі і хірургічнае.

Літ.:

Гинецинская Т.А., Добровольский А.А. Частная паразитология. М., 1978;

Найт Р. Паразитарные болезни: Пер. с англ. М., 1985.

Р.​Г.​Заяц.

т. 5, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алалі́я

(ад гр. alalos = нямы)

адсутнасць або абмежаванне мовы ў дзяцей у выніку недаразвіцця або паражэння моўных участкаў кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэрэбразі́ды

(ад лац. cerebrosus = мазгавы + гр. eidos = выгляд)

група складаных ліпідаў, якія змяшчаюцца ў мембранах нервовых клетак, асабліва багата імі бялковае рэчыва мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эле́ніум

(лац. elenium, ад гр. elenion = чысцец)

лекавы прэпарат, які ўжываюць пры неўрозах, псіхічных хваробах, пашкоджаннях галаўнога і спіннога мозгу і ў хірургічнай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэата́ксій

(ад стэрэа- + гр. taksis = упарадкаванае размяшчэнне)

метад увядзення электродаў у тканкі мозгу для рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў нервовых клетак, а таксама раздражнення або разбурэння іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)