тэхніза́цыя

(ад гр. techne = майстэрства)

забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шэдэ́ўр

(фр. chef-d’oeuvre)

узорны, выдатны твор літаратуры, мастацтва, майстэрства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАЕ́ННАЯ ГІСТО́РЫЯ,

1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў.

2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтва ўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш.

т. 3, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРЦІ́НСКАЯ (Настасся Аляксандраўна) (н. 19.12.1944, Масква),

руская актрыса. Нар. арт. Расіі (1988). Дачка А.М.Вярцінскага. Скончыла Тэатр. вучылішча імя Б.​Шчукіна (1968). З 1966 у т-ры «Сучаснік», у 1980—88 у МХАТ. Майстэрства актрысы адметнае вытанчанасцю пластычнага малюнка ролі, спалучэннем лірыкі з лёгкай іроніяй: Ніна Зарэчная, Алена Андрэеўна («Чайка», «Дзядзька Ваня» А.​Чэхава), Эльміна («Тарцюф» Мальера) і інш. З 1961 здымаецца ў кіно: «Пунсовыя ветразі», «Чалавек-амфібія», «Гамлет», «Вайна і мір», «Ганна Карэніна», «Майстар і Маргарыта», «Безыменная зорка» (тэлевізійны) і інш. Выкладае сцэн. майстэрства ў Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі.

т. 4, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАСТРАНО́МІЯ (ад гастра... + грэч. nomos закон),

1) агульная назва харч. прадуктаў высакаякаснага прыгатавання, пераважна закусачных.

2) Разуменне далікатнасці кулінарнага майстэрства, вытанчанасць, далікатны густ у ежы.

т. 5, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тэ́хніка ‘сукупнасць прыёмаў і машын; навыкі дзейнасці’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Еўрапеізм, што распаўсюдзіўся з ням. Technik ‘тс’ у сярэдзіне XIX ст. Праз новалац. technika выводзіцца з грэч. τέχνηмайстэрства, уменне’ (Фасмер, 4, 54; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Ганчарная вытворчасці ганчарнае майстэрства. Развіццё керамікі.

2. зб. Ганчарныя вырабы. Павільён керамікі. Будаўнічая кераміка. Мастацкая кераміка.

3. Маса, з якой атрымліваюць такія вырабы.

[Грэч. keramikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тка́цтва, ‑а, н.

Выраб тканіны з пражы; галіна тэкстыльнай прамысловасць звязаная з вырабам тканін. // Майстэрства, тэхніка вырабу тканін. Ганне Красных ва ўмовах новага прадпрыемства давялося .. вучыць майстэрству ткацтва іншых. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕАТЭХНІ́Я (ад геа... + грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне),

прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы і метады рацыянальнага ўмяшання ў прыродныя працэсы для наладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай.

т. 5, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

куліна́рны kulinrisch, Küchen-;

куліна́рнае майстэ́рства Kchkunst f -, -künste;

куліна́рныя паўфабрыка́ты Frtiggerichte pl;

куліна́рны рэцэ́пт Kchrezept n -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)