Ме́лес ’кармавая патака’ (ТС), мазыр.меля́з ’павідла з гарбуза, груш, ягад’ (Вешт.). Праз польск. мову (дзе melas, melasa ’мелес’) запазычана з франц.melasse, якое з ісп.melaza ’тс’ < лац.mel ’мёд’ (Голуб-Ліер, 308).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нек, пе́нькі, (мазыр., Жыв. сл.), пэ́нёкь, мн. л. пэ́нькэ ’апенька, Armillariella mellea’ (там жа), (нясвіж., краснап., хоцім., драг., калінк., лельч., ЛА, 1). Да апенькі (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑ (о‑), характэрным пераважна ўсходнім гаворкам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапя́сы ’пярэсты (вол, карова)’ (мазыр., ЛА, 1), ’масць вала, кабана’ (Янк. 2). З перапялясы ’з доўгімі палосамі’ (Нас.) (гл.) з менай ‑ля‑ на ‑я‑ пад уплывам лексемы пояс ’пас. паласа’. Параўн. таксама перапалосы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадо́йка ’ялавіца, якая доіцца другі год запар’ (ТСБМ; Янк. 1; Варл.; Касп., Сл. ПЗБ; карэліц., Янк. Мат.), перэ́дайка, перэ́дойка (мазыр., Нар. сл.), перэдо́йка ’тс’ (Растарг.); рус.пск., смал.передойка ’тс’. Да пера- і даі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́ха ’пропуск пры сяўбе, касьбе’ (Мат. Гом., Ян.), міну́ха́, менюха́, мінюха́, мыню́ха ’памылка пры накіданні асновы і бёрда, калі прапушчана адна трысціначка’ (Уладз.; мазыр., петрык., Шатал.). Польск.ominucha ’тс’. Бел.-польск. ізал. (Фаліньска, 136). Да міну́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БА́ТАЎ (Павел Іванавіч) (1.6.1897, в. Філісава Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобласці — 19.4.1985),
генерал арміі (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1927), акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў, нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1936—39, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Данскім, Сталінградскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах; камандзір стралк. корпуса, нам. камандуючага, камандуючы арміяй, нам. камандуючага войскамі Бранскага фронту. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. З кастр. 1942 камандуючы 65-й арміяй, якая ў кастр. 1943 фарсіравала Дняпро ў раёне Лоева, у 1943—44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. З 1962 нач. штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. З 1965 у групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР У 1970—81 старшыня Сав.к-та ветэранаў вайны. Дэп. Вярх. СаветаСССР (1927—50, 1954—66). Аўтар кнігі ўспамінаў «У паходах і баях» (3 выд., 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРЧЫ́Н (Пётр Сідаравіч) (25.10.1918, г.Мазыр Гомельскай вобл. — 19.7.1997),
бел. мастак. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1990). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1934—37). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1949). Працаваў у станковай графіцы ў тэхніцы пастэлі, літаграфіі, афорта і інш.Асн. творы прысвечаны абароне Брэсцкай крэпасці: «Брэсцкая крэпасць» (1957), «Цытадэль над Бугам» (1967), «Руіны чырвонаармейскага клуба» (1972), «Свяшчэнныя камяні», «Зорка бессмяротнасці» (абодва 1974), трыпціхі «Салдаты Брэста» (1979—81), «Памяць Брэста» (1992). Аўтар дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці» ў Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі (1957, з Ф.Зільбертам), шэрагу партрэтаў абаронцаў крэпасці П.М.Гаўрылава, Р.К.Семенюка, А.А.Вінаградава, Я.М.Фаміна, І.М.Зубачова, А.М.Кіжаватава і інш. з мемарыяльнай серыі «Жыццё за Радзіму» (1960—84). Творам уласціва дакумент. дакладнасць, лаканізм, манументальнасць кампазіцыі, вастрыня маст.-вобразных вырашэнняў. Сярод твораў на інш. тэмы: «Касцёл святой Ганны» (1972), «Над Прыпяццю» (1975), «Май» (1992—93), серыя «Мінск» (1959) і інш.
комплекс метадаў геафізічнай разведкі карысных выкапняў і вывучэння нетраў Зямлі, заснаваных на рэгістрацыі выпраменьванняў прыродных і штучна выкліканых радыеактыўных палёў (гл.Радыеактыўнасць). Існуе больш за 50 метадаў, аб’яднаных у групы плошчавай і профільнай (для карціравання распасцірання радыеактыўных палёў), свідравіннай (радыеметрычнае даследаванне і апрабаванне керну горных парод) радыеметрыі.
Уключаюць гама-здымку, эманацыйную, радыегідрагеал., рэнтгенарадыеметрычную і гама-нейтронную здымкі. Для іх правядзення выкарыстоўваюцца альфа-, бэта-, гама-радыёметры і спектрометры. Радыеметрычныя даследаванні ў свідравінах і апрабаванне керну ажыццяўляюцца многаканальнымі спектрометрамі, імпульснымі генератарамі нейтронаў, спектрометрамі ядзерна-магнітнага рэзанансу і нейтронна-актывацыйнага аналізу. На Беларусі Р.м.р. выкарыстоўваюцца ў Геафізічнай экспедыцыі (Мінск) і Комплекснай партыі геафіз. даследаванняў свідравін (г.Мазыр Гомельскай вобл.) ВА «Белгеалогія», ва Упраўленні геафіз. работ у свідравінах (г. Рэчыца Гомельскай вобл.) ВА «Беларусьнафта». З дапамогай Р.м.р. выяўлены радовішчы калійных солей, фасфарытаў, бурых вуглёў, гаручых сланцаў, даўсанітаў і інш. Устаноўлены генет. і парагенетычныя сувязі карысных выкапняў з пашырэннем радыеактыўных элементаў і іх утрыманнем у пародзе. Радыеметрыя шырока выкарыстоўваецца для выяўлення радыяцыйнага забруджвання, звязанага з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Налы́гач ’вяроўка для налыгвання валоў’ (мазыр., З нар. сл.), ’повад’ (нараўл., Мат. Гом.), ’рамень для папарнага звязвання валоў пры аранні’ (докш., Сл. ПЗБ), укр.нали́гач ’вяроўка, якой прывязваюць за рогі рагатую жывёлу’. Утворана ад налыга́ць ’навязаць’, гл. лыга́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пера́едзі (перэ́едзі) ’аб’едкі (сена, саломы і інш.)’ (мазыр., З нар. сл.), пэрэ́ід ’тс’ (Сл. Брэс.), укр.пере́їди ’рэшткі сена ці саломы з-пад ясляў, рус.перее́дки ’аб’едкі’. Да пера- і едзь (< прасл.*ědʼe) ці ед (< прасл.*ědъ) < е́сці (гл.).