гармон раслін. Па хім. будове ізапрэноід. Рэгулюе працэсы завядання і ападання лісця (паскарае ўтварэнне аддзяляльнага слоя), тармозіць рост адрэзкаў сцяблоў і калеоптыляў. Біясінтэз абсцызавай кіслаты і гармонаў росту — гіберэлінаў — адбываецца ў раслінах з мевалонавай к-ты. Мяркуюць, што сістэма біясінтэзу абсцызавай кіслаты або гіберэлінаў рэгулюецца лішкам аднаго з гэтых прадуктаў. Прэпарат абсцызавая кіслата выкарыстоўваецца для вывучэння тармажэння працэсаў росту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎБА́СНАЕ ДРЭ́ВА (Kigelia pinnata),
кветкавая расліна сям. бігноніевых. Пашырана ў трапічнай Афрыцы.
Дрэва з шырокай цяністай кронай, лісце ў сухі сезон ападае. Цвіце перад ці ў час распускання лісця буйнымі чырв. кветкамі, што апыляюцца птушкамі-нектарніцамі Плод — буйная каробачка (даўж. 30—60 см, таўшчыня 7—9 см), якая па форме і колеру нагадвае ліверную каўбасу (адсюль назва), мае доўгую, амаль да зямлі, кветаножку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́НАЧНІЦЫ (Tingitidae),
сямейства насякомых атр. клапоў. Каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна шкоднікі раслін. На Беларусі найб. вядома К. грушавая (Stephanitis pyri). Жывуць на пладовых дрэвах (груша, яблыня), ліпах.
Даўж. 1—10 мм. Крылаў 2 пары, пярэднія з перапончатым верхам, аснова крыла цвёрдая, скурыстая. Надкрылы і пярэдняспінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя. Кормяцца сокам лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГНІ́Н (ад лац. lignum дрэва, драўніна),
арганічнае палімернае злучэнне, што знаходзіцца ў клетачных абалонках сасудзістых раслін. Разам з цэлюлозай выклікае іх адраўненне. Цвёрдасць і моцнасць абалонак дазваляюць дрэвам дасягаць выш. больш за 150 м (напр. эўкаліпты), а галінам вытрымліваць цяжар лісця, пладоў і інш. Драўніна лісцевых парод мае ў сабе 20—30% Л., хвойных — да 50%. Выкарыстоўваецца ў прам-сці як хім. сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРАЛЕ́ПІС (Nephrolepis),
род папарацей сям. даваліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць Н. узвышаны (N. cordifolia).
Карэнішчавыя расліны. Лісце перыстае, раскідзістае, паніклае, даўж. да 3 м, сорусы са спорамі размешчаны на канцах жылак. Укарочаныя сцёблы даюць гарыз. парасткі, на якіх развіваюцца новыя разеткі лісця. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЫНКАВА́ННЕ,
выдаленне бакавых парасткаў (пасынкаў), якія вырастаюць з пазух лісця надземнай часткі галоўнага сцябла. Пасынкі ў памідора, тытуню выдаляюць пры даўжыні 5—10 см, у сланечніка, кукурузы — 10—15 см. У насеннікаў капусты выдаляюць парасткі вегетатыўныя і з паўторным цвіценнем, у морквы — кветкавыя парасонікі 2—3-га парадку. Узмацняе прыток пажыўных рэчываў да асн. органаў раслін, паскарае выспяванне пладоў і насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУ́ЛІ (Pogostemon patehouli),
кветкавая расліна сям. ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія а-вы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўд.-Усх. Азіі.
Паўкуст выш. да 1 м з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светла-бэзавыя ў гронках. Плод — арэшак. Эфірны алей лісця выкарыстоўваюць у парфумерыі (лепшы фіксатар паху), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Лек., тэхн. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зяле́ніва, ‑а, н.
1.зб. Зялёная трава, зялёная расліннасць; зеляніна. Пахла сена, пахла зяленіва сухой травы ў аўсянай саломе.Чорны.[Жэнька] схадзіла ў гарод, назбірала зяленіва і прыйшла зноў на вуліцу.Крапіва.
2. Зялёны колер чаго‑н. Успыхнула зяленіва маладога, яшчэ клейкаватага лісця.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Сыплючыся, папасці куды‑н. [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер.. Было так ціха, што ламала скроні.Мележ.
2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Насыпалася лісця на дол.
насыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1.Незак.да насыпацца.
2.Зал.да насы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
какаі́н
(ісп. cocaina)
алкалоід, наркатычнае рэчыва, якое здабываецца з лісцякокі, ужываецца як сродак для суцішэння болю і для ўсыплення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)