1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2.Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей.Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
by the way
а) на краі́ даро́гі; на або́чыне
We stopped by the way to eat — Мы спыні́ліся па даро́зе, каб пад’е́сьці
б) дарэ́чы; між і́ншым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ВЫСО́КІ ДУБ»,
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць ад 4 да 8 чал., гуляюць на адкрытай пляцоўцы. Для гульні патрэбны палка, дошчачка, кароткая палачка і жалуды (або каменьчыкі, сасновыя шышкі і інш.). Упоперак вузкай ямкі кладуць кароткую палачку, на яе — дошчачку. Потым па чарзе кожны гулец кладзе жолуд на апушчаны канец дошчачкі, б’е палкай па яе краі. Калі жолуд падлятае ўверх, гулец ловіць яго. Перамагае той, хто зловіць больш жалудоў. Гульня выпрацоўвае спрыт, жвавасць, трапнасць і дакладнасць рухаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́ДЗЕ (Карло Раждзенавіч) (29.3.1904, г. Кутаісі, Грузія — 11.12.1988),
грузінскі паэт, драматург. У зб-ках вершаў «Хертвіскія досвіткі» (1937), «У родным краі» (1949), «На беразе Чорнага мора» (1962), «Думы» (1970) тэмы станаўлення сацыяліст. рэчаіснасці, нараджэння новай псіхалогіі, маляўнічыя карціны груз. прыроды. Аўтар п’ес «Як гэта было» (1929), «Дом на беразе Куры» (паст. 1931), «Хатыджэ» (паст. 1929), «Камедыя адной ночы» (паст. 1945) і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі У Карызна, В.Лукша, К.Цвірка, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
рака, правы прыток р. Алдан, у Хабараўскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1053 км, пл. басейна 171 тыс.км². Пачынаецца 2 вытокамі (Правая і Левая М.) і цячэ пераважна ў межах Юдама-Майскага нагор’я. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая, забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Асн. прыток — Юдама (справа). Сярэдні расход вады каля сяла Чабда 1180 м³/с. Ледастаў з 2-й палавіны кастр. да мая. Суднаходная на 547 км ад вусця.
1. Абгарнуць, абкруціць чым‑н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай.// Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што‑н.
2. Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго‑н. Абвязаць абрус карункамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцігра́ннік, ‑а, м.
Геаметрычнае цела, абмежаванае шасцю гранямі. Тоўстым драўляным цурбалкам надавалі форму шасціграннікаў, накшталт цяперашніх алоўкаў.Жычка.// Прадмет у форме такога геаметрычнага цела. Тупала падхапіўся, загрымеўшы крэслам, абурана кінуў аловак, і шасціграннік пакаціўся па доўгім стале з дробным стукам, але не ўпаў на падлогу, спыніўся на самым краі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)