Пі́кша ’лясны клоп расліннаедны’ (рэч., ЛА, 1). Магчыма, балтызм, утвораны ад літ. прыметніка pìktas ’злы, злосны’ і суф. ‑ša(s). З-за яго смярдзючага паху называецца яшчэ смярдзю́ха, біздзюха́, воню́ха, бзьдзю́ля, а таксама бікзды́кша — кантамінаванае ўтварэнне з асновы бзд‑ і пікша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЮ́ТЫ (ад слова люты — злы, суровы),
другі месяц каляндарнага года ў Беларусі (28 дзён, у высакосным годзе 29), апошні месяц зімы. 15 Л. працягласць дня ў Мінску 9 гадз 48 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ў Л. -5,9 °C (-3,5 °C на ПдЗ і -7,5 °C на ПнУ). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80%) 12—18. У Л. у сярэднім па рэспубліцы 3—8 дзён з мяцеліцай. На б.ч. тэрыторыі выпадае каля 30—40 мм ападкаў, павялічваецца таўшчыня снегавога покрыва з максімумам у 3-й дэкадзе месяца 10—15 см на ПдЗ і 20—35 мм на ПнУ. Таўшчыня лёду на вял. рэках і азёрах 35—60 см, глебы прамярзаюць да 30—50 см і болей. Глыбокі снег, ледзяная скарынка перашкаджаюць ласям, зайцам, лісам здабываць корм. У Л. адбываецца гон у ваўкоў, лісоў, зайцоў. Пачынаецца павольнае перамяшчэнне на Пн чарод чачотак, снегіроў, амялушак, крыжадзюбаў, паўн. савы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wicked2[ˈwɪkɪd]adj.
1. дрэ́нны; злы, ліхі́, грэ́шны;
wicked designs кава́рныя заду́мы;
wicked climate ця́жкі клі́мат
2. небяспе́чны; шко́дны, зламы́сны;
a wicked blow уда́р у спі́ну;
a wicked sense of humour зласлі́вы гу́мар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр.ненави́дний ’ненавісны’, рус.ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск.nienawidny ’ненавісны’, чэш.nenáviděny ’тс’, славен.nenáviden, серб.-харв.нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав.ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
böse
1.aзлы, раззлава́ны, зло́сны; дрэ́нны;
~ sein [wérden] раззлава́цца
2.adv дрэ́нна;
es sieht ~ aus спра́ва ідзе́ дрэ́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Póssef -, -n
1) злы жарт, злы́я шту́кі, сваво́льства
2) тэатр. фарс;
~n tréiben* [réiben*] стро́іць ду́рня, дурэ́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́к ’раскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел.схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск.schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шайта́н, ‑а, м.
1. У рэлігійным уяўленні мусульман — злы дух, сатана. [Дзед Ігнат:] — А пані была дзіўная. Ні то што дзіўная, а, не проці ночы кажучы, шайтан шайтанам, з нячыстай сілай была ў вялікім сваяцтве.Лынькоў.// Ужываецца як лаянкавае слова. Нездарма я ганяўся за .. [Арліцай] больш тыдня, пакуль не гаманіў у пастку. Затое і дрэсіраваць яе цяжка. Не паддаецца, шайтан.Беразняк.
2. Родавы дух, татэм у народаў Поўначы і Сібіры.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)