1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар?Пальчэўскі.Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы.Кірэенка.
2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар.Машара.
3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...».Чарнышэвіч.
•••
Дошка гонаругл. дошка.
Збіць гонаргл.збіць.
Мець гонаргл. мець.
Робіць гонаргл. рабіць.
У гонаркаго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.
[Ад лац. honor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панталы́кразм.:
збіць з панталы́куj-n aus dem Konzépt bríngen*, j-n verwírren;
збі́цца з панталы́ку aus dem Konzépt kómmen*; sich (D) nicht mehr zu hélfen wíssen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так?Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схваста́ць, схвашчу, схвошчаш, схвошча; зак.
Разм.
1.што. Сасцёбаць, хвошчучы чым‑н. Схвастаць лісце з куста.
2.каго. Збіць, хвошчучы чым‑н. [Брат] абапёрся аб стол, так і прастаяў. Аказваецца, белапалякі схвасталі розгамі, што не можа сесці.Баранавых.Тоня .. схвастаў ламачынаю свайго каня.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.
1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.
Зламаць р.
2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).
Валяюцца рэбры старой лодкі.
3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.
Р. куба.
4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).
Р. цагліны.
Р. далоні.
◊
Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.
Палічыць рэбрыкаму — пабіць, збіць каго-н.
|| прым.рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)
Рэберныя мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wytłuc
зак.
1. выбіць;
2. перабіць;
wytłuc wszystkie szklanki — перабіць усе шклянкі;
3. пабіць, збіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ко́зны ’гульня’ (Нар. словатв.). У Нар. словатв. (261) гаворыцца аб тым, што «У козны гулялі, як з бежанства прыехалі», а таксама: «…гуляць «у козны» тое, што і «у бабкі». Пры апісанні гульні ў бабкі (там жа, 259) адзначаецца, што стараліся «збіць як найбольш бабак, з якіх кожная мела цану». Таму можна лічыць, што набор бабак называўся казна. Рус.казна ’скарбніца’ была запазычана ў часы «бежанства». Параўн. там жа: «Як прыехалі з Расеі, то ўсе ў банкі хлопцы гулялі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збоіч ’планка для ўмацавання красён’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.збоїч ’тс’ (Грынч.) ’прылада для патаўшчэння палатна’. Аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад збіць (sъ‑biti) ’паяднаць’; гл. біць, бой. Параўн. у Даля тлумачэнне: сбройник ’усякая прылада для шчыльнага збою, змацаванне чаго-н.’ «Варстат збіваецца збоічамі». Суф. ‑іч, як і ў некаторых іншых назвах прылад (Сцяц., Афікс. наз., 45). Параўн. збовіч ’навой; вал, па якому ідзе палатно пры тканні’ (Сл. паўн.-зах.), дзе няясна ‑в‑ і семантыка; магчыма, нейкая кантамінацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
erfássenIvt
1) хапа́ць, лаві́ць
2) разуме́ць, ске́міць
3) ахапля́ць, уключа́ць
4) зачапі́ць, нае́хаць, збіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)