праектава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.). [Пётр] у гэты час працаваў над дыпломным праектам — праектаваў дарогу з усімі неабходнымі пабудовамі. Шамякін.

2. і з інф. Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. [Касперскі:] Чуў я, што праектуеце новы млын рабіць і электрастанцыю пры ім, дык добра было б, каб хоць даць святло ў цагельню. Гурскі.

праектава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. У матэматыцы — адлюстроўваць на плоскасці прасторавыя фігуры, чарціць праекцыю (у 1 знач.).

2. Спец. Перадаваць на экран праекцыю (у 2 знач.), павялічанае адлюстраванне чарцяжоў, фотаздымкаў, кінакадраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясо́чніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Пасудзінка з пяском для пасыпання і высушвання напісанага чарнілам.

2. Уст. Урна, плявальніца з пяском.

3. У паравозе — скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы. У збірацца на пад’ём было цяжка, колы зноў і зноў буксавалі, і Аляксею ўвесь час прыходзілася ўключаць пясочніцу. Васілёнак.

4. Разм. Скрынка з пяском для дзіцячых гульняў. Няшчасце Віцева было ў тым, што Пеця, рыжы Пеця, з якім яны калісьці разам гулялі ў адной пясочніцы,.. гэты самы Пеця не даў яму першаму запусціць змея. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiêsзбірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Выказваць нязгоду з кім‑, чым‑н., прыводзіць доказ супраць чаго‑н. Калі Вера спрачалася з Кузьмой адна, тады ў яе хапала і смеласці пярэчыць, і упэўненасці ў сваёй праваце, і важкімі здаваліся аргументы. Дуброўскі. Іван Барай чакаў, што калі той [Кавалёў] пачне пярэчыць, то ў яго запасе ёсць яшчэ аргументы. Чарнышэвіч. Бацька і маці.. не пярэчылі сыну, калі той восенню зноў пачаў збірацца ў дарогу. С. Александровіч.

2. Не адпавядаць чаму‑н., мець у сабе супярэчнасць. Калі Сяргей пачуў ад бацькі, што яго збіраюцца ўзяць на работу ў райком, ён спачатку разгубіўся. Гэта пярэчыла яго планам. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дитьII несов.

1. (налаживать) ла́дзіць, нала́джваць; (чинить) пра́віць;

2. (намереваться) разг. ме́рыцца, наме́рвацца; збіра́цца;

3. (норовить) разг. патрапля́ць у лад; (стараться) стара́цца;

4. (твердить) разг. дзяўбці́;

ла́дить одно́ и то́ же дзяўбці́ адно́ і то́е ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

zusmmenziehen

*

1.

vt

1) сця́гваць, збіра́ць

2) скарача́ць (тэкст); зву́жваць

2.

(sich)

1) заця́гвацца, сця́гвацца

2) збіра́цца, надыхо́дзіць, набліжа́цца

ein Gewtter zieht sich zusmmen — збіра́ецца навальні́ца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Моршчыцца, моршчыцьзбірацца ў маршчыны’, ’моршчыць твар’, ’пакрывацца рабізнай (аб паверхні вады)’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.), моршч, моршча́к, моршчэнік ’маршчына’ (ТС), моршчы ’маршчыны’ (гродз., КЭС). Укр. мо́ршчити, моршо́к, мо́рщина, рус. морщить, морщина, ст.-рус. съмърсканъ ’зморшчаны’, польск. marszczyć, н.-луж. maršćiś, в.-луж. zmorsk, moršćić, чэш. mraštiti, ‑mrsknouti, славац. mŕštiť, mraštiť, славен. mŕščiti, серб.-харв. мр̏штити се, смр̏скати, мр̏ска, макед. мршти се, балг. мръщя, ст.-слав. съмръснѫти ’моршчыць’. Прасл. mьrsk‑/morsk‑, да якіх роднаснымі з’яўляюцца лат. mãrskla ’складка тлушчу, валлё-падбародак’, mãrskna ’тс’ (Мюлёнбах–Эндзелін, 2, 584; Фасмер, 2, 659; Бязлай, 2, 203), ст.-інд. mū́rcchati ’дранцвее, шэрхне, гусцее’, якое з *mr̥sk‑ (Махэк₂, 380). Гл. таксама моршчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufziehen

*

1.

vt

1) падыма́ць, падця́гваць

2) заво́дзіць (гадзіннік)

3) выро́шчваць, выхо́ўваць; гадава́ць

2.

vi (s)

1) пака́зваць, збіра́цца (пра навальні- цу)

2) выступа́ць; выхо́дзіць (на дэманстрацыю)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

стро́іцца 1, строюся, строішся, строіцца; заг. стройся; незак.

1. Станавіцца ў строй (у 1 знач.). Дзяжурны па роце, лейтэнант Гогаберыдзе, загадаў строіцца. Мележ. Правялі кароткі мітынг і пачалі строіцца ў калоны. Чарнышэвіч.

2. Зал. да строіць ​1.

стро́іцца 2, строюся, строішся, строіцца; заг. стройся; незак.

Разм.

1. Збірацца, імкнуцца што‑н. рабіць. [Гушка:] — Цяпер .. [Сурвіла] тут, дзе я жыву, пашу сабе агароджваць строіцца. Чорны. Строіліся ўжо снедаць, і Агата сказала Рыгору, каб ён выйшаў і паклікаў Ліпачку. Сабаленка.

2. Прыбірацца, выстройвацца. За занавескай скрыпнуў ложак, мякка затупалі па падлозе ногі.., і па добрым часе, — чалавек, відаць, строіўся, каб не абы-як паказацца па людзях — адтуль выйшаў дзед Іван Астравік. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)