Падпісаны 12.7.1920 у Маскве. 11.9.1919 урад РСФСР звярнуўся да ўрада Літвы з прапановай заключыць мір на аснове прызнання незалежнасці літ. дзяржавы. 31.3.1920 урад Літвы заявіў пра гатоўнасць заключыць мір з Сав. Расіяй пры ўмове прызнання незалежнасці Літвы ў яе этн. межах са сталіцай у Вільні. 7.5.1920 у Маскве пачаліся перагаворы: літ. дэлегацыя настойвала на ўключэнні ў склад Літвы тэр. Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губ. (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага пав. Мінскай губ., часткі Ілуксцкага і Гробінскага пав. Курляндскай губ. Выкарыстоўваўся і такі аргумент, як права беларусаў на самавызначэнне. 9.5.1920 член літ. дэлегацыі Д.Сямашка выступіў з заявай аб намеры «пры ўстанаўленні граніц абараняць беларускія землі на моцы беларуска-літоўскіх пагадненняў ад імперыялістычных памкненняў Польшчы... і Савецкай Расіі». Заява выклікала пратэст з боку кіраўніка сав. дэлегацыі на перагаворах А.А.Іофе, які паставіў пад сумненне правамоцтвы Сямашкі выступаць ад імя бел. народа. Падпісаны дагавор прадугледжваў з боку РСФСР безагаворачнае прызнанне самастойнасці і незалежнасці Літвы; урэгуляванне маёмасных, фін. і эканам. пытанняў; аказанне Літве бязвыплатнай эканам. дапамогі ў памеры 3 млн.руб. золатам; вяртанне Літве культ. каштоўнасцей, што былі вывезены ў час 1-й сусв. вайны і знаходзіліся на тэр. РСФСР; прадугледжваліся далейшыя перагаворы пра заключэнне гандл. і транзітных пагадненняў і інш. Фіксавалася дзярж. граніца паміж РСФСР і Літвой; прадугледжвалася ўключэнне ў склад Літвы г. Вільні і часткі зямель, заселеных пераважна беларусамі, у т. л. Гродна, Паставы, Браслаў, Ашмяны, Ліда. Факт заключэння такога дагавора выклікаў супрацьдзеянне з боку органаў БНР і кіраўніцтва Польшчы. 11.9.1920 польскі Савет абароны дзяржавы вырашыў дамагацца далучэння Віленшчыны і Гродзеншчыны да Польшчы. Пад уздзеяннем Антанты Польшча прызнала права Літвы на Вільню (замацаваны Сувалкаўскім пагадненнем 7.10.1920), аднак у выніку т.зв. бунту Л.Жалігоўскага (8—9.10.1920) і ўтварэння Сярэдняй Літвы Вільня і Віленскі край былі далучаны да Польшчы. Такім чынам, дагавор не быў выкананы ў поўным аб’ёме. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў кастр. 1939, карыстаючыся палажэннямі гэтага дагавора, Прэзідыум Вярх. Савета СССР прыняў рашэнне аб перадачы Літве Вільні і Віленскага краю.
Кр.: Документы внешней политики СССР. Т. 3. М., 1959; Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922 гг.). Мн., 1997.
Літ.:
Коўкель І. Польска-літоўскі канфлікт і роля ў ім беларускіх палітычных партыяў і арганізацыяў (1920—1923 гг.) // Беларусіка = Albaruthenica. Мн., 1994. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэтэ́нзія, ‑і, ж.
1. Прад’яўленне сваіх правоў на каго‑, што‑н.; патрабаванне чаго‑н. — Я напішу, каб сельсавет у трохдзённы тэрмін законна ўрэгуляваў гэтае пытанне з зямлёю, на якую вы маеце прэтэнзію...Галавач.У гэтых словах угадвалася прэтэнзія, можа, нават на кіраўніцтва калгасам.Дуброўскі.
2. Патрабаванне незадаволенасць, прад’яўленыя да каго‑, чаго‑н.; скарга. У сталявараў нямала прэтэнзій да рабочых тых аддзяленняў сталеліцейнага цэха, ад якіх залежыць паспяховая работа.Данілевіч.//Спец.Заява крэдытора, пакупніка, у якой выказваецца пратэст даўжніку, пастаўшчыку з прычыны парушэння ўмоў пагаднення.
3. Імкненне прыпісаць сабе ўласцівасці, якасці, якіх звычайна няма. Скаромны быў чалавек з прэтэнзіямі на інтэлігентнасць.Колас.[Пан Чарапіцкі] гаворыць, як сячэ, — з прыціскам, з прэтэнзіямі на віртуозную элегантнасць.Пестрак.
•••
У прэтэнзіі (быць)накаго-што — адчуваць незадаволенасць кім‑, чым‑н., крыўду на каго‑, што‑н.
[Лац. praetensio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
claim
[kleɪm]1.
v.
1) заяўля́ць прэтэ́нзію, прэтэндава́ць
2) дамага́цца
to claim one’s right — дамага́цца свайго́ пра́ва
3) сьцьвярджа́ць, упэ́ўніваць
to claim victory — заяўля́ць пра сваю́ перамо́гу
4) вымага́ць, патрабава́ць
2.
n.
1)
а) дамага́ньне, патрабава́ньне n.
an insurance claim — дамага́ньне адшкадава́ньня
б) зая́ва на страхо́ўку
2) прадме́т дамага́ньня, прэтэ́нзіі
3) цьве́рджаньне n.
•
- lay claim to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дэклара́цыяж.
1. (урачыстая заява) Deklaratión f -, -en; Erklärung f -, -en;
запаўня́ць дэклара́цыю die Deklaratión áusfüllen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адста́ўкаж.Ábdankung f -, Rücktritt m -(e)s, -e; Demissión f -, -en (высок. – урада, дыпламата);
зая́ва аб адста́ўцы Rücktrittsgesuch n -(e)s, -e;
у адста́ўцы außer Dienst (скар. а. D.), verábschiedet, ábgedankt;
пада́ць у адста́ўку séinen Rücktritt [Ábschied] éinreichen;
прыня́ць адста́ўку den Rücktritt ánnehmen* [genéhmigen];
вы́йсці ў адста́ўку zurücktreten*vi (s), in den Rúhestand tréten*;
быць у адста́ўцы im Rúhestand sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
службо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да службы (у 2 знач.), да выканання абавязкаў па службе. Службовыя справы. Службовае злачынства. □ Вайна застала .. [Гнядкова] ў службовай камандзіроўцы ў заходніх абласцях Беларусі.Шамякін.З’явілася заява — Службовы апарат Паперкі падшывае І ў папкі набівае.Корбан.// Прызначаны для выканання службы, для служачых. Службовы тэлефон. Службовы аўтобус. □ Месцаў там [у вагоне] не было, і, расчараваная, .. [Таня] вярнулася ў сваё службовае купэ.Даніленка.Рабочыя, ці, як іх яшчэ называюць, службовыя, пакоі ва Упраўленні дзяржаўнай бяспекі абстаўлены вельмі сціпла.Кавалёў.// Такі, які прыняты на службе. Службовыя адносіны. Службовы этыкет. □ Чырвонаармеец бачыць — чалавек цікавы, ад якога можна сёе-тое праведаць. Але ён не здае службовага тону, хоць гаворыць лагодней.Колас.// Які нясе якую‑н. службу, знаходзіцца на якой‑н. службе. Позвы і іншыя паведамленні, адрасаваныя прадпрыемству, установе ці арганізацыі, уручаюцца адпаведнай службовай асобе.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.[Наўмыснік:] — Службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся.Чорны.
2. Другарадны, дапаможны. Традыцыйныя вобразы нядолі ці няволі прыцягваліся пісьменнікамі ў твор звычайна з чыста службовымі мэтамі.Ярош.// У граматыцы — які служыць для паказу адносін паміж знамянальнымі часцінамі мовы. Службовыя часціны мовы. Службовыя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыёмIм.
1.Ánnahme f -, -n;
камерц.прыём на складÉinlagerung f, Éinlagern n;
2. (куды-н.) Áufnahme f -, -n;
прыём на пра́цуÉinstellung f -;
зая́ва аб прыёме Bewérbungsschreiben n -s, -;
пада́ць зая́ву аб прыёме um Áufnahme ánsuchen (куды-н. in A);
3. (наведвальнікаў) Empfáng m -(e)s, -fänge;
право́дзіць прыём (ваўстановеі г. д.) Spréchstunden ábhalten*;
4. (лекаў) Éinnahme f -, -n;
у адзі́н прыём in éinem Zug; auf éinen Schlag [Sitz], mit éinem Griff;
у два прыёмы in zwei Ánsätzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Klágef -, -n
1) юрыд. ска́рга;
éine schríftliche ~ іскава́я зая́ва;
gégen j-n ~ erhében* падава́ць ска́ргу на каго́-н.;