I’ve been on the trot all day. Я ўвесь дзень быў заняты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЯТРА́ЕЎ (Аляксандр Акімавіч) (22.11.1925, в. Галакціёнава Краснаярскага краю. Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1944. Механік-вадзіцель танка Т-34 ст. сяржант П. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні г. Барысаў: экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Рака, радыста А.І.Данілава і П. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадз вёў бой, разграміў ням. камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве пастаўлены помнік экіпажу.
owing to[ˈəʊɪŋtə]prep. таму́ што, з-за, праз, з прычы́ны;
owing to illness з-за хваро́бы;
I couldn’t come owing to another engagement. Я не мог прыйсці, таму што быў заняты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
калёсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калёс, прызначаны для іх. Калёсны скрып. Калёсная мазь.//Заняты вырабам калёс. Калёсны цэх. Калёсны майстар.// Прыгодны для язды на калёсах, пракладзены калёсамі (пра дарогу, шлях). Вузкая калёсная дарога ўецца праз малады калгасны сад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шчаслівы. Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі Мне лёсам наканавана.Барадулін.Кастрычнік долю шчасную Прынёс у родны край.Астрэйка.Работай мірнай, шчаснай Заняты твой народ: Рабочы і калгаснік, Вучоны і пілот.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áusbuchenvtбухг. спі́сваць з раху́нку;
das Hotél ist áusgebucht у атэ́лі ўсе́ ме́сцы заня́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЛЮВІЯ́ЛЬНЫЯ РАЎНІ́НЫ,
нізінныя прасторы, якія ўтварыліся ў выніку акумуляцыйнай дзейнасці вял. рэк на месцы шырокіх і доўгіх паніжэнняў зямной паверхні [напр., Паданская раўніна (Італія), Вял. Кітайская раўніна]. Паверхня алювіяльных раўнін складаецца з шырокіх поймаў, фрагментаў рачных тэрас. На Беларусі найб. паніжаныя месцы (да 130 м над узр. м.) з амаль плоскім рэльефам заняты балотамі і забалочанымі ўчасткамі з пясчанымі дзюнамі (выдмамі). Значныя ч.Бел. Палесся (Гомельскае і Прыпяцкае Палессі) — фрагменты алювіяльных і водна-ледавіковых раўнін, дзе на месцы Прыпяцкага прагіну намножыліся водна-ледавіковыя адклады, алювій Дняпра і яго прытокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАДВО́РСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 1648—1817 у в. Новы Двор (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. Р.М.Валадковічам, які адпісаў яму 2 часткі свайго маёнтка Новы Двор і падначаліў Грозаўскаму манастыру. У сярэдзіне 18 ст.заняты уніятамі, пазней вернуты праваслаўным і прыпісаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. Ў манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, намаляваны, паводле легенды, у 13 ст. кіеўскім мітрапалітам Пятром. У 19 ст. абраз перавезены ў Суражыцкі манастыр Чарнігаўскай епархіі.