ІНЬ І ЯН,

у старажытнакітайскай міфалогіі і натурфіласофіі цёмны, жаночы пачатак (інь) і супрацьлеглы яму светлы, мужчынскі пачатак (ян). З эпохі Чжоў (1027—256 да н.э.) кітайцы разглядалі неба як увасабленне ян, а зямлю — інь. Увесь працэс светабудовы яны ўяўлялі як вынік узаемадзеяння І. і Я., не проціборства іх, а імкнення адно да аднаго. Сістэму І. і Я. шырока выкарыстоўваў даасізм.

т. 7, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ДСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.

Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ардаль». У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эксплуатацыю гумавы цэх, у 1952—3-і цэх мужчынскага, у 1957—7-ы цэх жаночага абутку. З 1994 народнае прадпрыемства «Лідская абутковая фабрыка». Асн. прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.

т. 9, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Танке́ткі ’лёгкі жаночы абутак, басаножкі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.), танке́тка ’суцэльная падэшва, якая патаўшчаецца ад наска да пяткі’ (ТСБМ). Вобразнае збліжэнне з танке́тка ’лёгкая баявая гусенічная бронемашына’ (ТСБМ), памянш. ад танк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паво́йнік ​1, ‑у, м.

Травяністая або кустовая расліна сямейства казяльцовых.

паво́йнік ​2, ‑а, м.

Спец. Жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім змацоўваюць бярвёны плыта. Вада шумна клекатала ў тоўстых павойніках. Савіцкі.

паво́йнік ​3, ‑а, м.

Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архего́ній

(ад гр. arche = пачатак + gone = нараджэнне)

жаночы палавы орган мохападобных, папарацепадобных і голанасенных раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

kobiecy

kobiec|y

1. жаночы;

2. жаноцкі;

po ~emu — па-жаночаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Kostüm n -s, -e

1) касцю́м (жано́чы), строй, убо́р

2) маскара́дны касцю́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Feminínum n -s, -na грам.

1) жано́чы род

2) назо́ўнік жано́чага ро́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАНТРА́ЛЬТА (італьян. contraito),

нізкі жаночы голас. Дыяпазон f/g/—a​2. Найб. выразны і характэрны рэгістр — грудны (да a​1). Сярод оперных партый, напісаных для К.: Вольга («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), партыі хлопчыкаў-падлеткаў і юнакоў: Ваня, Ратмір («Іван Сусанін» і «Руслан і Людміла» М.​Глінкі), Лель («Снягурачка» М.​Рымскага-Корсакава), Керубіна («Вяселле Фігара» В.​А.​Моцарта), Саўка («Марынка» Р.​Пукста).

т. 8, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГЕСТЭРО́Н,

жаночы стэроідны палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека. Выпрацоўваецца жоўтым целам яечніка, плацэнтай, карой наднырачнікаў. Рыхтуе матку да імплантацыі плоднага яйца, забяспечвае развіццё і захаванне цяжарнасці ў млекакормячых, стымулюе развіццё канцавых сакраторных аддзелаў малочных залоз. Сінтэз і сакрэцыю П. рэгулююць лютэінізавальны гармон і харыянічны ганадатрапін. П. і яго прыродныя і сінт. вытворныя (гестагены) выкарыстоўваюць у медыцыне. Выяўлены таксама ў беспазваночных (напр., малюскаў) і ў кветкавых раслінах.

т. 12, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)