Разм.Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі.Крапіва.Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУБВЕ́НЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога),
грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.-эканам. развіцця адпаведнага нац.-дзярж. або адм.-тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рату́нак ’ратаванне, дапамога’ (ТСБМ, Бяльк.), рату́нок, ре̂ту́нок ’дапамога ў бядзе’ (Нас., ТС), ряту́нак ’тс’ (шум., рас., Сл. ПЗБ), ’плач’ (?) (Жд. 2). Ст.-бел.ратунак, рятунок, ретунок (1514 г.; Булыка, Лекс. запазыч., 41), што з ням.Rettung ’тс’ праз ст.-польск., параўн. польск.ratunek ’тс’. Фанетычная і марфалагічная адаптацыя, у тым ліку элемента ‑ung (ж. р.) > ‑ек/‑ок/‑ак (м. р.), верагодна, праз стадыю *retunk, як адзначае Брукнер (454), з далейшым развіццём галоснага паміж збегам зычных. Гл. ратаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ЛЯЧЭ́БНІЦА,
установа для аказання ўсіх відаў ветэрынарнай дапамогі жывёле. Асн. задачы: правядзенне прафілактычных, лячэбных і супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў; вет. абслугоўванне гаспадарак і жывёлы, якая належыць насельніцтву; аказанне неабходнай дапамогі вет. спецыялістам інш. устаноў і гаспадарак. У комплекс тыпавых ветэрынарных лячэбніц уваходзяць: амбулаторыя (манеж, аптэка, кабінеты і інш. службовыя памяшканні), стацыянар для незаразных хворых жывёл, ізалятар і інш. Ветэрынарная лячэбніца забяспечваецца аўтамашынай «Хуткая ветэрынарная дапамога», аўтадэзустаноўкамі.
спецыялізаваная ўстанова ААН па супрацоўніцтве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар.грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн.дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штаб-кватэра ў Манрэалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
THW = Technisches Hilfswerk – Тэхнічная дапамога (арганізацыя ў ФРГ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wírtschaftshilfef -, -n эканамі́чная дапамо́га;
gégenseitige ~ эканамі́чная ўзаемадапамо́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цяжа́рная
1.прил. бере́менная;
ц. жанчы́на — бере́менная же́нщина;
2.в знач. сущ. бере́менная;
дапамо́га для ~ных — посо́бие для бере́менных
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АМНІ́СТЫЯ МІЖНАРО́ДНАЯ (Amnesty International),
міжнар. праваахоўная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1961 у Лондане. Мае філіялы ў 44 краінах свету, прадстаўлена індывід. членамі ў 155 краінах і тэрыторыях (1994). Асн. мэты: юрыд.дапамога зняволеным за паліт. і рэліг. перакананні («нявольнікам сумлення») і іх сем’ям. Выступае супраць катаванняў і смяротнай кары, рыхтуе незалежныя даклады аб парушэннях правоў чалавека. Кіруючыя органы — сесія (склікаецца штогод), выканаўчы камітэт, сакратарыят. Штаб-кватэра ў Лондане. Нобелеўская прэмія міру 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ШКІН Барыс Лаўрэнцьевіч (12.8.1919, г. Шахты, Расія — 15.6.1944),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Усесаюзны ін-т фізкультуры (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942 выконваў спец. заданне ў тыле ворага, з мая 1943 камандзір спец. атрада НКДБ «Дапамога» (пазней уваходзіў у партыз. атрад «Артур»). Загінуў у час прарыву варожай блакады ў раёне воз. Палік.