РУБЛЕ́ЎСКІ (Сяргей Васілевіч) (н. 24.12.1954, в. Бабча Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік, паэт. Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1977). Працаваў у раённым перыяд. друку, у абл.газ. «Віцебскі рабочы». З 1990 (з дня заснавання) — гал. рэдактар віцебскай абл.газ. «Народнае слова». Аўтар кн. паэзіі «Адам і Ева» (1999), прозы «Апостраф» (2000). Публікуецца ў час. «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і інш. Асобныя творы Р. перакладзены на рус. і ням. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎСКІЯ, Жаслаўскія, Яўнуцьевічы,
княжацкі род у ВКЛ. Паходзілі ад вял.кн.ВКЛЯўнута, які ў 1345 быў скінуты братамі Альгердам і Кейстутам і атрымаў ад іх г. Заслаўе (адсюль прозвішча). Найб. вядомыя:
Іван Юр’евіч (? — 1499?), праўнук Яўнута, намеснік мінскі ў 1468—73, віцебскі (каля 1484). Меў вотчыны на Смаленшчыне. Міхаіл Іванавіч (каля 1460—1529), сын Івана Юр’евіча, намеснік віцебскі ў 1492—95. У 1499 атрымаў у вотчыну частку Мсціслаўскага княства, тытулаваўся князем Мсціслаўскім. Уваходзіў у склад Рады ВКЛ і меў статус удзельнага князя. У 1526 падараваў Мсціслаўскае княства вял. князю ВКЛ. Ад яго сына Фёдара (каля 1500—40) пайшоў род князёў Мсціслаўскіх у Расіі. Багдан Іванавіч (каля 1465—1530), намеснік мінскі з 1499. Фёдар Іванавіч (каля 1470—1539?), намеснік віцебскі ў 1492, бранскі ў 1494—99, аршанскі і аболецкі з 1501. Адзіны з братоў валодаў Заслаўем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП.
Існавала з канца 1903 да канца 1917. З сак. 1904 уваходзіла ў Паўночна-Заходні камітэт РСДРП, з жн. 1905 — у Паўн.-Зах. саюз РСДРП, з чэрв. 1906 — у Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі.
На канец 1904 налічвала 180 чл., у 1905 — 650 чл., аб’ядноўвала 17 гурткоў. Арганізоўвала забастоўкі, мітынгі, дэманстрацыі, сходы рабочых, выпускала лістоўкі. У рэвалюцыю 1905—07 прадстаўнікі арг-цыі ўваходзілі ў Віцебскі кааліцыйны камітэт. Дэлегаты арг-цыі ўдзельнічалі ў рабоце IV і V з’ездаў РСДРП. У пач. 1-й сусв. вайны ва ўмовах увядзення ваен. становішча ў губерні ў жн. 1914 арг-цыя разгромлена.
15.3.1917 створана Віцебская аб’яднаная арганізацыя РСДРП, у якую ўваходзілі меншавікі, бундаўцы і бальшавікі.
15.7.1917 аформлена Віцебская арг-цыяРСДРП (інтэрнацыяналістаў), якая з 28.9.1917 называлася Віцебская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў). Яна ўвайшла ў Паўн.-Зах.абл. арг-цыю РКП(б). Пасля Кастр.ўзбр. паўстання Віцебскік-тРСДРП(б) утварыў ВіцебскіВРК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЦІ́Н,
палатно (таўшчынёй 3—12 мм) з аднабаковым ці двухбаковым начосам. Вырабляюць баваўняны, шарсцяны, паўшарсцяны. Выкарыстоўваюць для ўцяплення вопраткі (заменнік ваты). У Беларусі вацін выпускае Віцебскі дывановы камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЧКА СВЯТАСЛА́ВІЧ,
віцебскі князь 12 ст. Сын Святаслава Усяславіча. Меў удзел у Полацкай зямлі (верагодна, Віцебск або частку Віцебскай воласці), праз які ў 1167 прайшлі наўгародскія паслы ў Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МЕН (Фелікс Фёдаравіч) (н. 28.3.1941, в. Кальцова Амурскай вобл., Расія),
бел. мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1962), у 1965—74 выкладаў у ім. Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрмот» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і інш. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю.