Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗО́РНАЕ НЕ́БА,
сукупнасць касмічных аб’ектаў (пераважна зорак), бачных з Зямлі на начным небе. Пры найлепшых умовах назірання простым вокам можна бачыць адначасова каля 2,5 тыс. зорак, у т. л.: 1-й зорнай велічыні — 13, 2-й — 40, 3-й —100, 4-й — 500, 5-й — 1600 і г.д. Большасць зорак размешчана паблізу Млечнага Шляху, а ўсяго на небе (у абодвух паўшар’ях) налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні. Для зручнасці арыенціроўкі З.н. ўмоўна падзелена на 88 участкаў — сузор’яў (гл.табл.). Падзел зорак на сузор’і (у т. л.Задыяк) адносіцца да глыбокай старажытнасці. Яркія зоркі ў сузор’ях абазначаюцца літарамі грэч. алфавіта (некаторыя з іх маюць уласныя назвы); больш слабыя — лічбамі; аднесеныя да пэўнага тыпу (напр., пераменныя) — вял. лацінскімі літарамі. Яшчэ больш слабыя зоркі абазначаюцца назвай каталога і нумарамі, пад якімі яны значацца ў каталозе. Большасць аб’ектаў З.н. мс на назіраць толькі з дапамогай тэлескопаў. Яны даюць магчымасць выяўляцьзорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, туманнасці галактычныя, галактыкі, квазары, скопішчы галактык і інш.; целы Сонечнай сістэмы: планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы; штучныя касм. аб’екты: штучныя спадарожнікі Зямлі, касм. зонды і інш. Некат. з пералічаных аб’ектаў можна назіраць і простым вокам, напр., рассеяныя зорныя скопішчы Плеяды і Гіяды ў сузор’і Цяльца, Яслі ў сузор’і Рака; шаравыя зорныя скопішчы ў сузор’ях Тукана і Цэнтаўра; галактычную туманнасць у сузор’і Арыёна; галактыкі ў сузор’і Андрамеды; Вял. і Малое Магеланавы Воблакі; планеты: Венеру, Юпітэр, Марс, Сатурн, Меркурый, Уран; малую планету Весту, каметы; найб. яркія ШСЗ. Удзень, акрамя Сонца, на небе простым вокам відаць толькі Месяц і Венера. Выгляд З.н. бесперапынна мяняецца з прычыны бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, абумоўленага вярчэннем Зямлі, а таксама павольна мяняецца з прычыны абарачэння Зямлі вакол Сонца. Карту З.н. гл. на ўклейцы.
Літ.:
Дагаев М.М. Наблюдения звездного неба. 6 изд. М., 1988;
Зигель Ф.Ю. Сокровища звездного неба: Путеводитель по созвездиям и Луне. 5 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
allocate
[ˈæləkeɪt]
v.t.
1) выдзяля́ць, разьмярко́ўваць, асыгно́ўваць
millions of dollars allocated among many colleges and hospitals — мільёны даля́раў асыгнава́ныя на шмат які́я ко́леджы й шпіталі́
2) выяўля́ць месцазнахо́джаньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
акамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць цвёрдым як камень; ператварыцца ў камень. На тым узгорку, за дарогаю Руды пясок акамянеў.Камейша.// Стаць цвёрдым, сухім ад працяглага ляжання.
2.перан. Стаць нерухомым, замерці; застыць, аслупянець. Стафанковіч спачатку пацягнуў к сабе футра, пасля адхапіў ад яго рукі, як ад агню, і акамянеў у маўклівай позе.Чорны.
3.перан. Страціць здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці (ад вялікага гора, хвалявання), стаць абыякавым да ўсяго. [Луізе] хацелася плакаць, крычаць, кудысьці бегчы, але сэрца акамянела ад крыўды, ногі не слухаліся.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bring out
а) выка́зваць (по́гляд), выяўляць
to bring out into the open — выво́дзіць на чы́стую ваду́, высьвятля́ць
э́тот челове́к пока́зывает, что ви́дел вас гэ́ты чалаве́к све́дчыць, што ба́чыў вас;
◊
пока́зывать приме́р пака́зваць пры́клад;
пока́зывать вид рабі́ць вы́гляд, дава́ць зразуме́ць;
и ви́да не пока́зывать і вы́гляду не пака́зваць;
не пока́зывать и но́са не пака́зваць і но́са;
не пока́зывать и глаз не пака́зваць і вачэ́й, не пака́звацца і на во́чы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Век ’жыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус.вѣкъ ’тс’, рус.век, укр.вік, польск.wiek, чэш.věk, ст.-слав.вѣкъ, балг.век, серб.ве̑к і г. д. Прасл.*věkъ ’век, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е.*u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ.viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikus ’хуткі’, vỹkis ’жыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац.vincere ’перамагаць’, ст.-ісл.veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц.weihan, ст.-в.-ням.wīgan ’змагацца’. Сюды прасл.*věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус.вѣчьныи, бел.ве́чны, рус.ве́чный, укр.ві́чний, польск.wieczny, чэш.věčný, ст.-слав.вѣчьнъ, балг.ве́чен, серб.ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Понт ’бачнасць (памылковая)’ (Мат. Гом.), панто́вы ’добры’ ў выразе: Яна дзеўчына пантовая, што і казаць (Жд. 1) — магчыма, тут маецца на ўвазе ’добры з выгляду’. Найбольш верагодна з рус.жарг.понт ’падман, хітрасць’, для понту ’для выгляду’, понт бить ’выяўляць з сябе чэснага чалавека’, паходжанне якіх не да канца высветленае. Параўн. балг.жарг.пунт ’падман’ ад тур.punt ’падман, хітрасць’ < італ.punto (БЕР, 5, 854), параўн. таксама італ.puntèllo ’хітрасць’; серб.-харв.punta ’падман’. Скок (3, 78) выводзіць з ням.Bund ’узрушэнне ад несапраўднай весткі’ і суадносіць з bunt ’узрушэнне, бунт’, што сумнеўна. Танкоў (Опыт исследования воровского языка, Казань, 1930, 15) звязвае з франц.ponter ’панціраваць, рабіць стаўку ў гульні’, што тлумачыць рус.жарг.пантер ’ігрок-аферыст’.