distinguished

[dɪˈstɪŋgwɪʃt]

adj.

1) сла́ўны, выда́тны; вядо́мы, ве́дамы

2) ва́жны, ста́тны, самаві́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

striking

[ˈstraɪkɪŋ]

adj.

1) які́ страйку́е

2) які́ ўра́жвае, уража́льны; імпаза́нтны, выда́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

я́ркі

1. hell, grell; fárbenfroh, lébhaft (пра колер);

2. перан. markánt, prägnánt; hervórragend (выдатны); krass, tréffend, scharf (яскравы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

áußergewöhnlich

1. a незвыча́йны, выда́тны

2. adv надзвыча́йна, выклю́чна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bedéutend

1. a выда́тны, знакамі́ты

2. adv істо́тна, зна́чна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

köstlich a

1) ве́льмі до́бры, выда́тны, вы́танчаны

2) сма́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЛЯ́Б’ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (15.8.1787, г. Табольск — 6.3.1851),

рус. кампазітар, выдатны майстар раманса. У 1825 памылкова абвінавачаны і арыштаваны, у 1828—43 у ссылцы. З вак. твораў найб. папулярныя «Салавей», «Вячэрні звон». Адзін з першых інтэрпрэтатараў паэзіі А.​Пушкіна ў музыцы («Я Вас любіў», «Зімовая дарога» і інш.). Аўтар 6 опер, у т. л. «Месячная ноч, або Дамавікі» (1822), «Амалат-Бек» (1847), балета «Чароўны барабан, або Вынік Чароўнай флейты» (1827), сімф. і камерна-інстр. твораў, у т. л. сімфоніі (1830), фп. трыо, музыкі да драм. спектакляў і вадэвіляў, зборнікаў апрацовак укр. нар. песень.

Літ.:

Доброхотов Б. Александр Алябьев: Творческий путь. М., 1966.

т. 1, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фенамена́льны

(фр. phénoménal, ад гр. phainomenon = якое з’яўляецца)

выключны, незвычайны, выдатны па сваіх якасцях (напр. ф-ыя здольнасці)

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

трыбу́н, ‑а, м.

1. Гіст. Назва розных службовых асоб у Старажытным Рыме. Ваенны трыбун. Народны трыбун.

2. Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст. [Шэмет:] — Цяжкую страту панесла, партыя, няма ў жывых яе лепшага трыбуна [Кірава]. Лобан. // Выразнік чыіх‑н. ідэй, прынцыпаў, імкненняў. Трыбун сялянскіх мас.

[Лац. tribune.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віртуо́з ’артыст, які дасканала валодае тэхнікай свайго майстэрства’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виртуо́з (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. virtuose < іт. virtuoso ’выдатны, моцны, дабрачынны’ (Шанскі, 1, В, 103–104). Фасмер (1, 319 выводзіць рус. лексему з іт. virtuoso < лац. virtus ’дабрачыннасць’. Сюды ж віртуозны, віртуознасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)