Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства.Майхровіч.Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі.«Помнікі».// Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў.Брыль.//перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апане́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх‑н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага.Сабаленка.// Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент.Лойка.
[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі.Колас.Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы.Багдановіч.
2.перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́туя, ‑і, ж.
Скульптурны вобраз чалавека або жывёліны, які звычайна размяшчаюцца на пастаменце. Мармуровая статуя. □ Прыгожы сад, які любіў Ватто: Між дрэў зялёных статуі паўсталі.Багдановіч.//перан. Пра халоднага, пазбаўленага жыццёвай энергіі чалавека. Гледзячы збоку на Аню, нельга было не падумаць: даць бы гэтай прыгожай статуі жывыя і цёплыя вочы.Васілевіч.
•••
Як статуя (стаяць, сядзець) — зусім нерухома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЭ́НДЭ (Лукаш Апанасавіч) (1.11.1903, в. Шчакоцк Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.12.1961),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Камуніст.ун-тБССР імя У.І.Леніна (1926). Друкаваўся з 1925. Працы Бэндэ («Андрэй Александровіч», «Янка Купала», абедзве 1932, і інш.) не вызначаліся ні навук., ні эстэт. глыбінёй. У 1930-я г. адзін з найб. адыёзных крытыкаў. Ідучы ад канцэпцыі «сацыялогіі мастацтва» У.Фрычэ, Бэндэ вульгарызаваў і спрашчаў яе. Літ. вобраз разглядаў толькі як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і паліт. светапогляду, ігнаруючы своеасаблівасць і індывідуальнасць маст. пазнання рэчаіснасці. Прыкрываючыся ідэяй «новай пралетарскай культуры», цалкам адмаўляў культурны набытак мінулага, усю дарэв.бел. л-ру абвяшчаў контррэвалюцыйнай, прасякнутай бурж.-ліберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся паліт. і літ. дыскрэдытацыяй Я.Купалы і Я.Коласа. Абвінавачваў членаў літ. аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў бурж. нацыяналізме. Архіў Бэндэ ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯШТО́РНЫ (Тодар Тодаравіч) (11.3.1903, в. Парэчча Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 30.10.1937),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў на Бел. радыё, у рэдакцыях газет і часопісаў. Чл.літ. арг-цый «Маладняк», «Узвышша», БелАПП. У 1936 арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм, на штурм» (1934), паэмы «Палі загаманілі» (1930). Паэма «Калі асядае муць» (1927—28) як водгук на грамадскую сітуацыю канца 1920-х г. выклікала вострую палеміку. Уласцівая К. схільнасць да імпрэсіяністычнай вобразнасці захавала яго паэзію ад выраджэння ва «ўдарніцкую», не растварыла ў агульнапрынятай «пралеткультаўскай» паэтыцы непаўторнасць яго творчай індывідуальнасці і светаадчування. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Асеева, А.Безыменскага, У.Маякоўскага і інш. На вершы К. напісаны песні І.Івановым, М.Равенскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЦУБ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 13.7.1949, в. Колкі Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. жывапісец.
Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). З 1971 выкладае ў Бабруйскім маст. прафесійна-тэхн. вучылішчы. Працуе ў кераміцы і жывапісе. Тонкім адчуваннем, выкарыстаннем выразных магчымасцей матэрыялу, арыгінальнасцю кампазіцый вызначаюцца дэкар. пласты «Максім Багдановіч» і «Каляды» (1976), «У гасцях у Вівальдзі» (1982), «Тэмы аднаго вечара» (1985), дэкар. скульптуры «Вясна і восень» (1980), «Папараць-кветка» (1985), «Дыяген» (1988), кампазіцыя «Куфэркі і скрыначкі» (1981), вазы «Спадчына» (1978), «Горад» (1980), «Зімовыя» (1990) і інш. Жывапісным творам уласцівы выразнасць малюнка і колеру, філас. асэнсаванне быцця: «Вершы, вершы дарагія...» (1981), «Шчодрасць» і «Азірніся!» (абодва 1982), «Вясельнае падарожжа» (1987), «Дыяген. Зона» (1988), «Францыск Скарына» (1989), «Вясновыя клопаты» (1992), «Сляды цывілізацыі» (1995), «Наведванні» і «Пілігрымы» (абодва 1997), «Стары млын» і «Пабудова піраміды» (абодва 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕЗАЛЕ́ЖНАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штотыднёва з 8.6 да 11.7.1920 у Вільні на бел. мове. Рэдактар Г.Багдановіч, выдавец У.Знамяроўскі. Мела рубрыкі «На белым свеце» і «Хроніка». Значную ўвагу аддавала праблеме будучага лёсу Беларусі (арт. «Сучасная вайна і Беларусь», «Не чакайце міру», «Ленін і Брусілаў»), зямельнаму пытанню (арт. «Беларускае сялянства і зямельнае пытанне», «Каму зямля?», «Зямельная рэформа на «Усходніх землях»). Выкрывала спробы акупац. адміністрацыі сфальсіфікаваць звесткі статыстыкі пра нац. склад насельніцтва бел. зямель (арт. «Мова статыстыкі»). Пісала пра арганізацыю нац. школы, спажывецкай кааперацыі. Змясціла артыкулы да 20-годдзя з дня смерці Ф.Багушэвіча, асобныя творы Я.Купалы, М.Гарэцкага, В.Лемеша, Г.Багдановіча, А.Пугі, інфармацыю пра святкаванне 15-годдзя творчай дзейнасці Я.Купалы, фарміраванне бел. войска і інш. З-за ваен. цэнзуры большасць матэрыялаў падпісана псеўданімамі і крыптанімамі. Выйшла 6 нумароў. Забаронена польскай вайсковай адміністрацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДЭ́ЛЬ (франц. rondel ад rond круг),
верш з 13 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Дзеліцца на 3 страфы — два 4-радкоўі і адно 5-радкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога 4-радкоўя, а першы — і ў канцы Р. Узнік у старафранц. паэзіі, потым перайшоў у англ. і інш.еўрап. л-ры. У канцы 19 — пач. 20 ст. яго выкарыстоўвалі сімвалісты. У бел. л-ру ўвёў М.Багдановіч:
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах
Ля склепу. Часам лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.
Паўсюль крыжы, вянкі...
Чаго жа Тут, дзе магілы, сцень і прах, Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах?
І ціха думаў я: быць можа,
Любоў, палёгшы у трунах,
Перамагла і смерці жах!
Спачніце ж! Вечна на старожы Амур і сумны і прыгожы.
(«На могілках»).