rich2 [rɪtʃ] adj.

1. бага́ты

2. кашто́ўны, дарагі́, раско́шны

3. (in, with) бага́ты (на што-н.);

Citrus fruits are rich in vitamin C. Цытрусавыя фрукты багатыя на вітамін С.

4. урадлі́вы; бага́ты;

rich soil урадлі́вая гле́ба

5. здо́бны; тлу́сты (пра ежу);

a rich fruit cake здо́бны фрукто́вы торт

6. густы́, інтэнсі́ўны, я́ркі (пра колер, гук, пах і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

утра́тны, ‑ая, ‑ае.

Стратны. Багаты які кірмаш, — сказаў Алесь. — Багаты, — адказаў Кастусь. — Толькі ўтратны. Бацька казаў, што летась ледзь прадалі пятую частку ўсяго завезенага. Караткевіч. / у знач. наз. утра́тнае, ‑ага, н. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэз

(гр. Kroisos = імя цара Лідыі, які меў незлічоныя багацці)

вельмі багаты чалавек, уладальнік незлічоных багаццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дынамі́чны

(гр. dynamikos)

1) багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай;

2) звязаны з рухам, з дзеяннем сілы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНІ́ВА,

заліў Ахоцкага м., каля паўд. берага в. Сахалін, паміж п-авамі Крыльёнскім і Таніна-Аніўскім. Даўж. 90 км, шыр. 104 км, глыб. да 93 м. Шырока адкрыты ў паўд.-зах. частку Ахоцкага м. Багаты рыбай (ласасёвыя, селядцы, траска, камбала). На беразе — гарады Аніва, Карсакаў.

т. 1, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Су́та (су́то) ’многа, багата’, ’туга’, ’вельмі’, су́ты ’падвойны’, ’вельмі задаволены, дастатковы’ (Нас.). Укр. су́то ’зусім, чыста, поўнасцю’, сут ’вялікая колькасць’, су́тий ’сапраўдны; багаты’, рус. су́то ’многа, вельмі’, польск. suto ’ў вялікай колькасці, багата’, sutyбагаты, вялікі, шчодры’, чэш. suty ’ссыпаны, вымалачаны (пра збожжа)’, ’поўны’. Ад старога залежнага дзеепрыслоўя прош. ч. *сутъ, утворанага ад прасл. *suti, *sъpǫ, дзеяслова з іншай ступенню чаргавання да *sypati ’сыпаць’; першаснае значэнне ’насыпана поўна’ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 588; Брукнер, 524). Ст.-бел. су́тыйбагаты, шчодры’ Булыка (Лекс. запазыч., 195) выводзіць са ст.-польск. suty ’тс’ (XVII ст.), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́куп, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выкупляць — выкупіць (у 1 знач.).

2. Грошы, рэчы, прызначаныя для аплаты выкупленага. Даць багаты выкуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кня́жацкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да князя, належыць яму. Княжацкі палац. Княжацкі тытул. // Такі, як у князя; багаты, раскошны. Княжацкія ўборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метафары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метафары. Метафарычны выраз. // Багаты метафарамі. Мова Бядулі была метафарычнай, часамі з тэндэнцыяй да наяўнасці. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́б, ‑а, м.

1. Тытул правіцеляў індыйскіх правінцый. // Асоба, якая мае такі тытул.

2. перан. Вельмі багаты чалавек, які жыве ў раскошы.

[Англ. nabob, фр. nabab, ад араб. мн. л. núvvāb — князькі ў мусульманскай Індыі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)