1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу (напр., прадпрыемства-Д., Д. касманаўта — які праходзіць разам з ім падрыхтоўку і здольны яго замяніць).
2) Акцёр, які замяняе асн. выканаўцу ролі, а таксама акцёр, які ўзнаўляе тэкст пры перакладзе фільма з адной мовы на другую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНІ́ Яўген Сяргеевіч (12.3.1898, С.-Пецярбург — 23.1.1969),
расійскі акцёр і рэжысёр; адзін з заснавальнікаў сав.т-ра лялек. Засл. арт. Расіі (1934). У 1918 пачаў сцэн. дзейнасць як акцёр-аматар. У 1924 арганізаваў і ўзначаліў тэатр лялек-пятрушак у Ленінградзе, у 1930 аб’яднаны з Т-рам марыянетак Л.Шапорынай-Якаўлевай пад назвай Ленінградскі лялечны т-р пад кіраўніцтвам Я.Дземяні, дзе ён выступаў як акцёр і рэжысёр. Ставіў спектаклі для дзяцей і дарослых: «Казёл» (1925) і «Кошчын дом» (1926) С.Маршака, «Вяселле» А.Чэхава (1928), «Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова, «Казка пра згублены час» (1940) Я.Шварца, «Лекар паняволі» Мальера. Аўтар кніг і артыкулаў пра т-р лялек. З 1929 выступаў з лялькамі на эстрадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́Ў Георгій Сцяпанавіч (22.4. 1910, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.11.1993),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). У 1932—41 працаваў у БДТ-3, т-рах юнага гледача імя Крупскай, Палескім абл. драматычным. З 1945 акцёр Белдзяржэстрады. У 1956—70 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў характарныя, драм. і камед. ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бяссудны і Беркутаў («На бойкім месцы» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Ілья («Пяць вечароў» А.Валодзіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уласці́вы, ‑ая, ‑ае.
Які характэрны для каго‑, чаго‑н., з’яўляецца ўласцівасцю, якасцю каго‑, чаго‑н. Яшчэ з парога .. [гаспадыня] ветліва прывіталася, несучы на пухлявых губах усмешку, уласцівую толькі жанчынам.Колас.— А што думае камісар? — з уласцівай яму іранічнай манерай звярнуўся акцёр да хірурга.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпі́льман
(ням. Spielmann)
вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Германіі (параўн.гістрыён 2, жанглёр 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
player
[ˈpleɪər]
n.
1) гуле́ц гульца́m. (у спо́рце)
2) акто́р, акцёр -а m. (у тэа́тры)
3) музы́ка -і m. & f., музыка́нт -а m.
4) прайграва́льнік а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
арты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).
Эстрадны а.
Артысты цырка.
Оперны а.
Заслужаны а.
2.перан. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАШКЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 1.10.1937, в. Ганалес Мінскага р-на),
бел.акцёр, тэатр. дзеяч. Засл. работнік культуры Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 акцёрБел.драм.т-ра імя Я.Коласа, з 1969 заг. аддзела культуры Віцебскага гарвыканкома, на парт. рабоце ў Віцебску і Мінску. З 1982 дырэктар Нац.акад.драм.т-ра імя Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НШУЦ (Anschütz) Генрых (8.2.1785—29.12.1865),
аўстрыйскі акцёр. Адзін з заснавальнікаў сцэнічнага рэалізму ў аўстр. т-ры. Працаваў у т-рах Германіі (Нюрнберг, Лейпцыг і інш.), з 1821 у «Бургтэатры» (Вена). Акцёр моцнага тэмпераменту, высокай культуры сцэнічнага слова. З аднолькавым поспехам выконваў камедыйныя і трагедыйныя ролі: Лір, Фальстаф («Кароль Лір», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Антон («Марыя Магдаліна» К.Ф.Гебеля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСА́ДЗЕ Акакій Аляксеевіч (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978),
грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз.т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёргруз.т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы).