іу́да гл. юда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іўдаі́зм, -у, м.

Рэлігія, у аснове якой ляжыць культ бога Яхве, пашыраная сярод яўрэяў.

|| прым. іўдаі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іудзе́і, -яў, адз. іўдзе́й, -я, м.

Тое, што і яўрэі.

|| ж. іўдзе́йка, -і, ДМ -дзе́йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. іўдзе́йскі, -ая, -ае.

Іўдзейскае веравызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іўры́т, -а, Мы́це, м.

Сучасная мадыфікацыя старажытнаяўрэйскай мовы, афіцыйная мова Дзяржавы Ізраіль.

|| прым. іўры́цкі, -ая, -ае.

І. арыгінал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іх.

1. гл. яны.

2. займ. прынал. Які належыць ім.

Гэта іх кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

і́хні, -яя, -яе, займ. прынал. (разм.).

Тое, што і іх (у 2 знач.).

І. конь нарабіў шкоды ў агародзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іхтыёл, -у, м.

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, які змяшчае рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прым. іхтыёлавы, -ая, -ае.

Іхтыёлавая мазь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іхтыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне іхтыялогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іхтыя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рыб, напр., іхтыяфаўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іхтыяза́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прым. іхтыяза́ўравы, -ая, -ае.