КАРПУ́К Андрэй Андрэевіч (н. 24.9.1944, в. Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1974), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1966). З 1967 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па матэм. фізіцы. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
персанаж усх.-слав. чарадзейных казак; юнак-асілак. Нараджаецца з гарохавага зерня, якое з’ела яго маці. Валодае яшчэ большай сілай, чым яго памочнікі — асілкі Вярнідуб і Вярнігара. У некат. казках К. — волат-гігант, у інш. — маленькага росту. Разамзінш. асілкамі змагаецца з антычалавечымі істотамі (Змеем і інш.), перамагае іх і выратоўвае людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БДЭН (Cobden) Рычард (3.6.1804, Данфард, каля г. Мідхерст, Вялікабрытанія — 2.4.1865),
палітычны дзеяч Вялікабрытаніі. Прыхільнік эканам. лібералізму, ідэолаг прамысл. буржуазіі. Фабрыкант. У 1838 разамз Дж.Брайтам заснаваў Лігу супраць хлебных законаў і пачаў барацьбу загр. пратэкцыянізмам, які выражаў інтарэсы зямельнай арыстакратыі. У 1841—57 і 1859—65 чл. палаты абшчын. З пазіцый пацыфізму выступаў за скарачэнне ўзбраенняў, міжнар. арбітраж, крытыкаваў знешнюю палітыку Г.Дж.Пальмерстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН (Lehn) Жан Мары П’ер (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разамз Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НАВА Фядора, гераіня вайны 1812. Прыгонная сялянка зв. Пагуршчына Полацкага пав. У час напалеонаўскага нашэсця стала разведчыцай авангарда рус. корпуса П.Х.Вітгенштэйна. Летам 1812 неаднаразова хадзіла ў разведку ў заняты французамі Полацк, здабывала звесткі пра размяшчэнне франц. войск і перадавала іх камандаванню рас. арміі. Указам Аляксандра I узнагароджана сярэбраным медалём з надпісам «За полезное» і 500 рублямі. У 1820 разамз сям’ёй вызвалена ад прыгону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЕ́КА Альберт Андрэевіч (н. 28.4.1937, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1992). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (заг. лабараторыі), з 1987 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, інш.інфекц. захворванняў с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КОН-ЦІ́КІ»
(назва ад імя бога інкаў),
плыт з бальзавых дрэў з трысняговым парусам, зробленым Т.Хеердалам на ўзор старажытнаперуанскіх плытоў. У 1947 на «К.-Ц» (пл. каля 100 м²) Хеердал разамз 5 спадарожнікамі здзейсніў плаванне, выкарыстоўваючы спадарожныя цячэнні і пасаты, з Кальяо (Перу) да а-воў Туамоту ў Ціхім ак. (каля 8 тыс.км за 101 суткі), каб даказаць магчымасць засялення Палінезіі з У. Захоўваецца ў музеі ў г. Осла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́РЫЯ (Luria) Сальвадор Эдуард (13.8. 1912, г. Турын, Італія — 6.2.1991),
амерыканскі вірусолаг і генетык; адзін з заснавальнікаў генетыкі мікраарганізмаў. Чл.Нац.АН ЗША (1959). Скончыў Турынскі ун-т (1935). З 1950 праф.
Ілінойскага ун-та, з 1959 — Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1974 адначасова дырэктар Цэнтра ракавых даследаванняў. Навук. працы па даследаванні структуры і ўзнаўлення бактэрыяфагаў. Адкрыў механізм рэплікацыі вірусаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разамз А.Д.Хершы і М.Дэльбрукам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРФІ (Murphy) Уільям Пары (6.2.1892, г. Стоўтан, штат Вісконсін, ЗША — 9.10.1987),
амерыканскі тэрапеўт-гематолаг. Скончыў вышэйшую школу ў Арэгоне (1914). З 1922 у шпіталі г. Бостан, адначасова з 1923 у Гарвардскай мед. школе (з 1935 праф.). Навук. працы па лячэнні цукр. дыябету і захворванняў крыві. Распрацаваў дыету з сырой печані для лячэння перніцыёзнай анеміі, методыку лячэння анемій унутрымышачным увядзеннем пячоначнага экстракту. Нобелеўская прэмія 1934 (разамз Дж.Р.Майнатам і Дж.Х.Уіплам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
набы́так, ‑тку, м.
1. Маёмасць, уласнасць. Народны набытак. □ Стаяў Апенька заўсёды збоку, калі ішлі глядзець калгасны набытак — ішоў ззаду.Навуменка.
2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб. Дзядзька Мікалай прыпісаў у заяве яшчэ, што здае калгасу разамз усім сваім набыткам і ваўначоску.Васілевіч.Матацыкл быў новым важным набыткам у Лясовіча.Хадкевіч.Раіса, доўга не думаючы, узяла выпатрабавала сваю старэйшую, яшчэ не замужнюю сястру Ларысу. І тая неўзабаве прыехала з усім сваім небагатым набыткам.Лобан.
3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі. Дакляраваў .. [Ціт Апанасавіч] дапамагаць новай настаўніцы, перадаваць набыткі сваёй практыкі.Дубоўка.Выкарыстанне мастацкіх набыткаў вуснай народнай творчасці намнога ўскладняецца ў эпоху станаўлення і развіцця літаратуры крытычнага рэалізму.Чыгрын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)