адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1837—1915. Утворана на тэр. Варшаўскага ваяводства Каралеўства Польскага. Цэнтр — г. Варшава. З 1866 пад агульнаімперскім кіраваннем. У канцы 19 ст. падзялялася на 14 паветаў: Варшаўскі, Бронскі, Гостынскі, Груецкі, Кутнаўскі, Ловіцкі, Навамінскі, Няшаўскі, Плонскі, Пултускі, Радзімінскі, Скернявіцкі, Сахачаўскі, Улацлаўскі. Пл. 15,3 тыс. квадратных вёрст, нас. 1 млн. 933 тыс.чал. (1897), у т. л. 794,5 тыс. гараджан. Аснову эканомікі складалі земляробства і апрацоўчая прам-сць — каля 1 тыс. прадпрыемстваў (69 тыс. рабочых, 1910). Гал.гандл. цэнтр — Варшава. 3 ВНУ (усе ў Варшаве), 14 мужчынскіх і 8 жан. сярэдніх навуч. устаноў, каля 700 пач. школ (1910). Каля 330 каталіцкіх і 30 правасл. цэркваў, 220 сінагог, 1 мячэць (канец 19 ст.). У 1915 тэр. Варшаўская губерня акупіравана герм. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’ЕНЦЬЯ́Н,
горад, сталіца Лаоса. Размяшчаецца на левым беразе р. Меконг каля мяжы з Тайландам. Вылучаны ў асобную адм. адзінку на правах правінцыі. 442 тыс.ж. (1990). Рачны порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Пераважае саматужная прам-сць: рысаачышчальныя, гарбарныя, бавоўнавыя, шаўковыя, мэблевыя прадпрыемствы; мастацкія рамёствы. Буйны рынак драўніны цвёрдых парод, каўчуку, баваўняных, шаўковых, лакавых вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. помнікі: манастыры-храмы 16—19 ст., ват Ін-Пенг, каралеўскі ват Фра-Кеа (1565), ват Сісакет (1820), комплекс свяцілішчаў, каралеўскі палац і інш.
Засн. ў 13 ст. У 16 — пач. 18 ст. сталіца (з перапынкамі) лаоскай дзяржавы Лансанг, у 1707—1828 — княства В’енцьян. У 1827—28 разбураны сіямскімі войскамі. З 1899 адм. цэнтр т.зв.Франц. Лаоса. У 1946—75 сталіца каралеўства Лаос, з 1975 — дзяржавы Лаос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТРЫНА,
гарадскі пасёлак у Полацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Полацк—Вільня. За 23 км ад Полацка. Чыг. станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. 3,5 тыс.ж. (1995).
З сярэдзіны 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяв.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лепельскага пав. З 1919 вёска ў Полацкім пав. У 1924—31 і 1935—60 цэнтр Ветрынскага раёна. У Вял.Айч. вайну з 11.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і раёне 1384 чал. З 21.1.1958 гар. пасёлак, з 1960 у Полацкім р-не. 3,5 тыс.ж. (1969).
Прадпрыемствы лёгкай (філіял швейнай ф-кі «Віцябчанка») і дрэваапр.прам-сці (участак Лепельскага дрэваапр. аб’яднання). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ САНІТАРЫ́Я,
галіна ветэрынарыі, якая вывучае і распрацоўвае мерапрыемствы па прадухіленні і ліквідацыі хвароб жывёл і ахове людзей ад узбуджальнікаў інфекцый і інвазій, агульных для чалавека і жывёл. Санітарныя мерапрыемствы па ахове здароўя людзей прадугледжваюць арганізацыю і правядзенне ветэрынарна-санітарнага нагляду ў кансервавай, малочнай, гарбарнай і інш. галінах прам-сці па перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі, а таксама ў месцах захоўвання і продажу гэтых прадуктаў. Санітарныя меры па ахове здароўя жывёл маюць на мэце падтрыманне пэўнага рэжыму ў памяшканнях для жывёл, пры захоўванні і апрацоўцы кармоў, прыбіранні і захоўванні гною, а таксама дэзінфекцыю, прыбіранне трупаў, ахову глебы, вады ад забруджвання. Распрацоўваюцца вет.-сан. мерапрыемствы па прадухіленні антрапазаанозаў, хвароб жывёл у жывёлагадоўчых комплексах, барацьбе з пераносчыкамі ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб — членістаногімі, павышэнні сан. якасці прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ННЫЯ КІСЛО́ТЫ, дыгідраксібурштынавыя кіслоты,
група стэрэаізамерных дыкарбонавых к-т, HOOC — CH(OH) — CH(OH) — COOH. Існуюць 3 стэрэаізамеры: D-вінная к-та (віннакаменная к-та, вінная к-та), L-вінная к-та (гл.Аптычная ізамерыя) і мезавінная к-та (антывінная к-та), таксама рацэмат D, L-вінная к-та (вінаградная к-та). Найб. пашырана D-вінная к-та, бясколерныя крышталі, tпл 170 °C, шчыльн. 1759,8 кг/м³; раствараецца ў вадзе, спірце, ацэтоне. У свабодным стане ці ў выглядзе солей ёсць у пладах (асабліва ў вінаградзе). Атрымліваюць уздзеяннем мінер.к-т на т.зв.вінны камень. Выкарыстоўваюць к-ту, яе солі і эфіры (тартраты) у харч.прам-сці (вытв-сць напіткаў, фруктовых эсенцый, пры выпечцы хлеба), гальванатэхніцы, каляровай металургіі (для кантролю чысціні металаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ ПА ПРАМЫСЛО́ВЫМ РАЗВІЦЦІ́ (United Nations Industrial Development Organization; ЮНІДО),
міжурадавая арг-цыя ў сістэме ААН. Створана ў 1966. Паводле статута (прыняты ў 1979 у Вене) ЮНІДО аўтаномная спецыялізаваная ўстанова (з 1986). Чл. арганізацыі з’яўляюцца 147 дзяржаў (1990).
Асн. мэты і віды дзейнасці: дапамога краінам, што развіваюцца, у правядзенні і паскарэнні індустрыялізацыі, распрацоўка і каардынацыя з гэтай нагоды мерапрыемстваў ААН; садзейнічанне ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж індустрыяльна развітымі краінамі і тымі, што стаяць на шляху развіцця; правядзенне адпаведных кансультацый і перагавораў, падтрымка інвестыцыйных працэсаў, перадача тэхналогій і г.д. Аказвае тэхн. дапамогу, распрацоўвае праграмы падрыхтоўкі кадраў для прам-сці, выступае як цэнтр па зборы, сістэматызацыі і распаўсюджванні прамысл. інфармацыі.
Асн. органы — Ген. Канферэнцыя, Савет па прамысл. развіцці і К-т па праграме і бюджэце. Штаб-кватэра арг-цыі ў Вене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬСКАПАДЛЯ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bialskopodlaskie),
ва ўсходняй ч. Польшчы. Мяжуе з Беларуссю. Пл. 5348 км², нас. 306,2 тыс.чал. (1992). Адм. ц. — г.Бяла-Падляска. На Пд і З Паўднёва-Польская нізіна з марэннай Сядлецкай раўнінай (да 186 м) і водна-ледавіковая Лукаўская раўніна. Астатняя частка ў межах Зах. Палесся. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -4,2 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Гал. рэкі — Буг і яго левы прыток Кшна, канал Вепш—Кшна (140 км). Глебы малаўрадлівыя (падзолістыя, бурыя, балотныя). Пад лесам 22% тэрыторыі. Гаспадарка аграрная. С.-г. ўгоддзі займаюць 69% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, авёс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, коней. Асн. галіны прам-сці — харч., дрэваапр., тэкст., швейная, машынабудаванне і вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Найб.прамысл. цэнтры: Бяла-Падляска, Мяндзыжац-Падляскі, Парчаў, Радзынь-Падляскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЛАХО́МА (Oklahoma),
штат на Пд ЗША. Пл. 177,9 тыс.км², нас. 3231 тыс.чал. (1993), у т. л. 252,4 тыс. індзейцаў (1-е месца сярод штатаў). Адм. ц. — г.Аклахома-Сіці. У гарадах каля ⅔ насельніцтва. Тэрыторыя пераважна раўнінная. На З Вялікія раўніны, на ПнУ плато Озарк, на ПдУ горы Уошыта. Сярэдняя т-растудз. ад 0 да 6 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў за год ад 450 мм на З да 1000 мм на У. Рэкі Арканзас і Рэд-Рывер. Прам-сць горназдабыўная (прыродны газ, нафта, гелій, цынк, каменны вугаль, медзь, серабро), маш.-буд. (прамысл. абсталяванне, пераважна буд. і нафтавае, аўтамабілі, самалёты), нафтаперапр., харч. і інш. Вырошчваюць пшаніцу, сорга, сеяныя травы, бавоўну, арахіс. Мясная і малочная жывёлагадоўля, авечка- і птушкагадоўля. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Турызм.
на Пн Польшчы. Пл. 12,3 тыс.км², нас. 738,6 тыс.чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г.Ольштын. Найб. гарады: Ольштын, Кентшын, Ілава, Шчытна, Аструда. Большую частку Альштынскага ваяводства займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, на Пн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд.-зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. -3,5 °C, ліп. 17,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІБО́ЛЫ (ад грэч. amphibolos двухсэнсавы, падманлівы),
група пародаўтваральных мінералаў падкласа ланцужковых (стужачных) сілікатаў з агульнай формулай (A, B)7-8 [Z4O11]2 (OH, F)2, дзе A — K, Na, Ca; B — Al, Fe+3, Fe+2, Mg і інш.; Z — Si, Al. Асн. структуры — т.зв. «амфіболавая стужка» [Si4O11]. Адрозніваюць манаклінныя і больш рэдкія рамбічныя амфіболы. Утвараюць прызматычныя крышталі, ігольчастыя ці тонкавалакністыя агрэгаты. Колер чорны, зялёны, радзей белы ці сіні, да цёмна-фіялетавага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2,8—3,6 г/см³. Пашыраны ў складзе магматычных і метамарфічных парод (гранадыярытаў, дыярытаў, сіенітаў, андэзітаў, базальтаў і інш.). У зямной кары да 10% (па масе). У прам-сці выкарыстоўваюць хімічна- і тэрмаўстойлівыя тонкавалакністыя амфібол-азбесты. Некаторыя амфіболы — ювелірнавырабныя камяні (нефрыт, кракідаліт і інш.); жалезістыя амфіболы, якія маюць у сабе волава — патэнцыяльная алавяная руда.