вы́барка ж., в разн. знач. вы́борка;

зрабі́ць ~ку — сде́лать вы́борку;

~кі з тво́раў пісьме́ннікаў — вы́борки из произведе́ний писа́телей;

в. руба́нкам — вы́борка руба́нком;

глыбо́кая в. — глубо́кая вы́борка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́зіць, зніжу, знізіш, знізіць; зак., што.

1. Зменшыць вышыню чаго‑н., апусціць уніз, ніжэй. Знізіць самалёт над аэрадромам.

2. Зрабіць ніжэйшым, малым (ступень, велічыню, інтэнсіўнасць чаго‑н.); зменшыць. Знізіць цэны. Знізіць хуткасць. Знізіць патрабаванні. // Зрабіць ніжэйшым (якасць або значнасць, важнасць чаго‑н.). Знізіць літаратурнае майстэрства. // Зрабіць (гук, голас і пад.) ніжэйшым па тону, менш гучным. [Паненка] знізіла голас да шэпту: — Не хадзі, Казюня. Чарнышэвіч.

•••

Знізіць тон — пачаць гаварыць больш спакойна. Апанас знізіў тон і горача зашаптаў нешта Вадалею і Сучку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць. А. Александровіч. // перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з’явы літаратурнага працэсу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаражні́ць, ‑ражню, ‑рожніш, ‑рожніць; зак., што.

Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы. Бажко. // Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом. Чорны. // З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́цьзрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням. Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск. pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

incite

[ɪnˈsaɪt]

v.t.

пабуджа́ць, падахво́чваць; схіля́ць, стымулява́ць; падвуча́ць; падбухто́рваць, намаўля́ць

He incited her to do this — Ён падбухто́рыў яе́ зрабі́ць гэ́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

turn in

а) завіта́ць, зайсьці́

б) informal пайсьці́ спаць

в) замяні́ць, памяня́ць

г) адда́ць, вярну́ць наза́д

д) дане́сьці, зрабі́ць дано́с

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адбялі́ць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што.

1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно.

2. Разм. Кончыць бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, зрабіць роўным, гладкім; адгабляваць. Перш за ўсё стальніцу ўдвух Адстругалі, узяўшы струг. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адфутбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. груб. Адаслаць у другое месца, да другой асобы, адмовіўшыся вырашыць, зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)