zwéckentfremdet a які́ выкарысто́ўваецца не паво́дле прызначэ́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zwéckwidrig a які́ не адпавяда́е мэ́це; неадпаве́дны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АДЭН..., АДЭНА... [ад грэч. adēn (adenos) залоза],

састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да залоз, залозістай тканкі», «які адносіцца да лімфатычных вузлоў», «які адносіцца да адэноідаў», напр., адэнавірусы, адэноіды.

т. 1, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wanting [ˈwɒntɪŋ] adj.

1. які адсу́тнічае; яко́га нестае́, не хапа́е;

wanting in some respects непаўнацэ́нны ў некато́рых адно́сінах

2. fml (in) які́ не ма́е, яко́му не хапа́е (чаго-н.);

wanting in courtesy няве́тлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

духавы́, -а́я, -о́е.

1. Пра музычныя інструменты: які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра.

2. Які складаецца з такіх інструментаў.

Д. аркестр.

3. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

Духавая печ.

Д. прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безадка́зны, -ая, -ае.

1. Які не стрымліваецца пачуццём адказнасці.

Б. ўчынак.

2. Які працуе без перабояў.

Б. рухавік.

3. Бездакорны, які выконвае без пярэчання ўсе даручэнні.

Б. памочнік.

|| наз. безадка́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́лы, -ая, -ае.

1. Які асыпаўся, апаў з дрэў і пад.

Апалае лісце.

2. Які нізка апусціўся, абвіс.

Апалыя галіны яблынь.

3. Схуднелы.

Апалыя шчокі.

4. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся.

А. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набу́хлы, -ая, -ае.

1. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці.

Набухлыя пупышкі.

Набухлае насенне.

2. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці.

3. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака.

Набухлыя вены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наёмны, -ая, -ае.

1. Які працуе па найме або які выконваецца наёмнай сілай.

Н. рабочы.

Наёмная праца.

2. Які здаецца ў наём за пэўную плату.

Наёмная кватэра.

3. Падкуплены, прадажны.

Н. забойца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несціха́ны, -ая, -ае.

1. Які не сціхае, не змаўкае доўгі час; які чуваць бесперапынна.

Н. гул.

2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.).

Н. боль.

|| наз. несціха́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)