набу́хлы, -ая, -ае.

1. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці.

Набухлыя пупышкі.

Набухлае насенне.

2. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці.

3. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака.

Набухлыя вены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)