РУДЗІ́НСКІ ((Rudziíski) Вітальд) (н. 14.3.1913, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія),
польскі кампазітар, музыказнавец, муз. крытык, педагог. Скончыў Кансерваторыю імя М.Карловіча ў Вільні (1937; кл. кампазіцыі Т.Шалігоўскага). Выкладаў у кансерваторыях Вільні, Лодзі, з 1957 у Акадэміі музыкі ў Варшаве (з 1965 праф.). Яго творчасці ўласціва выкарыстанне польск. муз. фальклору, вобразнасць муз. мовы. Сярод твораў оперы, у т. л. «Адпраўленне грэчаскіх паслоў» (1962), «Мужыкі» (1972), араторыі, арк. творы, камерна-інстр. ансамблі, музыка для драм.т-ра і кіно і інш. Аўтар прац пра творчасць С.Манюшкі, Б.Бартака і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (13.12.1930, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 22.10.1990),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт. Расіі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). У кіно з 1954. Стварыў лірычныя вобразы маладых рабочых, простых і шчырых у фільмах «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Чужая радня» (абодва 1956), «Вышыня» (1957), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Дзяўчаты» (1962). Сяродінш. фільмаў: «Дзядзечкаў сон» (1967), «Сёмае неба» (1972), «Сям’я Івановых» (1975), «Адыходзячы — ідзі» (1980), «Выйсці замуж за капітана» (1985), «Начны экіпаж» (1987), «Забароненая зона» (1988), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́СЦІЧ (Мілан) (31.8.1908, Бялград — 1982),
югаслаўскі кампазітар; буйнейшы югасл. сімфаніст. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1961). Вучань М.Мілоевіча і Е.Славенскага. У 1930-я г. адзін з прадстаўнікоў авангардызму, выкарыстоўваў чвэрцьтонавую сістэму, дадэкафонію, адчувальны ўплыў экспрэсіянізму, пазней — неакласіцызму. У творах 1940-х г. — імкненне да грамадз. і героіка-патрыят. тэматыкі, прадаўжэння нац.муз. традыцый. Сярод твораў: балеты «Папялушка» (паст. 1943), «Тыран» (паст. 1945); 9 сімфоній (1941—77), арк. п’есы, канцэрты для інстр, з арк., кам.-інстр. ансамблі, вак. творы, у т. л. «Песня пра сокала», «Песня памерлых пралетарыяў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕНЫ (Reményi) Эдэ [сапр.Гофман (Hoffmann); 17.1.1828, г. Мішкальц, Венгрыя — 15.5.1898], венгерскі скрыпач і кампазітар. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1842—45). Выступаў у ансамблі з І.Брамсам. З 1854 прыдворны саліст у Лондане. З 1860 у Будапешце, з 1875 у Парыжы, Нью-Йорку. Ігра вызначалася вогненным тэмпераментам, бліскучай віртуознасцю, свабоднай імправізацыяй. Сярод твораў: канцэрт для скрыпкі з арк., п’есы ў нар.венг. духу для скрыпкі сола («Венгерскія мелодыі» і інш.) і з фп., скрыпічных транскрыпцый фп. п’ес Ф.Шапэна, у т. л. мазурак і паланэзаў, вальсаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІ ((Salvini) Тамаза) (1.1.1829, г. Мілан, Італія — 31.12.1915),
італьянскі акцёр. З акцёрскай сям’і. У 1842 дэбютаваў на прафес. сцэне. З 1843 у трупе пад кіраўніцтвам Г.Модэны, які паўплываў на яго творчасць. З 1860-х г. узначальваў свае трупы. Творчасці ўласцівы рамант. ўзнёсласць, гераічны пафас у спалучэнні з глыбокім пранікненнем у псіхалогію вобраза. Сусв. славу яму прынеслі выкананне гал. роляў шэкспіраўскай драматургіі: Атэла, Гамлет, Макбет, Кароль Лір у аднайм. п’есах. Сяродінш. лепшых роляў: Карада («Грамадзянская смерць» П.Джакамеці), Арасман («Заіра» Вальтэра). Аўтар мемуараў і тэарэт. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ДАРАВА (Глафіра Пятроўна) (н. 2.12.1922),
расійская актрыса. Нар.арт. Комі (1949). Засл. арт. Расіі (1967). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Комі-студыю Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (1942). З 1942 у Комі рэсп.драм. т-ры імя В.А.Савіна (г. Сыктыўкар). Актрыса шырокага дыяпазону з яркім тэмпераментам і вял. унутранай сілай. Сярод роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Квашня («На дне» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́МПІЯ (Cotinus),
род кветкавых раслін сям. сумахавых (анакардыевых). 3 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. Еўропе і Паўд. Азіі. Трапляюцца на сухіх камяністых схілах, сярод хмызняку, радзей у хваёвых і дубовых лясах. На Беларусі інтрадукавана С. звычайная, або кагігрыя, ці парыковае дрэва (C. coggygria).
Лістападныя кусты або невял. дрэвы выш. 5—10 м з шара- ці парасонападобнай кронай. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках даўж. да 30 см. Плод — сухая касцянка. Дэкар., меданосныя, фарбавальныя, дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гар, ‑у, м.
1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік.Пташнікаў.
2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў.Чорны.
3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу.Хомчанка.
4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.
•••
Гары яно гарам; хай яно гарам гарыцьгл. гарэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзіно́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца адасоблена ад іншых прадметаў. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастушкамі.Лойка.Над адзінокім ціхім стогам Дыміцца сіняя імгла.Танк.
2. Які не мае сям’і, сваякоў, блізкіх. Гэй, сустрэнь, любы, Прыгарні, любы, Мяне маладую, Бо ніхто ж мяне, Адзінокую, Не шкадуе.Глебка.Адзінокі лось пазнаў тады, Што з людзьмі карысць яму дружыць.Бялевіч.// Які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім.Колас.// Не характэрны для пэўных умоў, рэдкі. Адзінокія крокі.
3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты. Адзінокая старасць.
•••
Адзін-адзінокігл. адзін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выда́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; шырока вядомы. Выдатны дзеяч навукі. □ На сценах вісела некалькі плакатаў і партрэтаў выдатных палітычных дзеячаў.Колас.
2. Незвычайны, выключны. Выдатны розум. Выдатныя здольнасці. □ Рысы.. твару [Аксёна Каля] строгія, нават халодныя. Вочы ўдумлівыя, і ўся сухарлявая і моцная постаць выкрывае ў ім чалавека выдатнага.Колас.// Знамянальны. Выдатныя старонкі летапісу партызанскай барацьбы.
3. Вельмі добры. Выдатная ацэнка. Выдатны матэрыял. Выдатная вучоба. □ [Валодзя:] — Мая брыгада будзе і далей даваць толькі выдатную прадукцыю.Крапіва.Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку выдатных баравікоў-бярозавікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)