ваганні колькасці асобін, характэрныя для папуляцый жывых арганізмаў. Тэрмін увёў рас. генетык С.С.Чацверыкоў (1905). З’яўляюцца элементарным эвалюц. фактарам (разамз мутацыямі, ізаляцыяй і натуральным адборам), змяняюць канцэнтрацыю розных мутацый і генатыпаў, таксама кірунак і інтэнсіўнасць адбору. Выклікаюцца абіятычнымі (сезоннымі і несезоннымі) і біятычнымі (напр., генет.) фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМАТРЫПСІ́Н,
фермент класа гідралаз, які змяшчаецца ў сакрэце падстраўнікавай залозы жывёл і чалавека. Разамзтрыпсінам і інш. пептыдазамі ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў у тонкім кішэчніку. Сінтэзуецца клеткамі пад страўнікавай залозы ў форме неактыўнага папярэдніка хіматрыпсінагену і пад уздзеяннем трыпсіну ператвараецца ў актыўны Х. Стварожвае малако. Ферменты тыпу Х. выяўлены ў ніжэйшых пазваночных і насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭ́РА,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі багіня земляробства і ўрадлівасці. Ёй быў прысвечаны храм на Авенцінскім узгорку ў Рыме, дзе яна шанавалася разамзінш. расл. італійскімі божаствамі Ліберам і Ліберай. У гонар Ц. рымляне штогод 19 крас. наладжвалі святы — цэрэаліі. У стараж.грэч. міфалогіі Ц. адпавядае Дэметра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕН (Bethlen) Габар (1580, г. Ілія, Румынія — 15.11.1629),
князь Трансільваніі (Семіграда) у 1623—29, кароль Венгрыі [1620—21]. Кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венг. каралеўстве (з 1619). У час Трыццацігадовай вайны 1618—48разамз Чэхіяй выступіў супраць ням. імператара і караля Венгрыі Фердынанда II, заняў значную частку Венг. каралеўства і быў абраны каралём. Час кіравання Бетлена называюць залатым векам Трансільваніі (развіваліся гаспадарка, адукацыя і мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́ Андрэй Агеевіч (1895, в. Харавічы, цяпер у межах в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.5.1920),
арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызанаў. З 1915 матрос Балт. флоту. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, камуніст. У час польск. інтэрвенцыі ў 1919 на радзіме разамз М.І.Рудовічам стварыў і ўзначаліў партыз. атрад. У доме Блажко размяшчаўся штаб атрада. 3.5.1920 арыштаваны польск. акупантамі, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ЗЕФСАН (Josephson) Браян Дэйвід (н. 4.1.1940, г. Кардыф, Вялікабрытанія),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1970). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1960), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і звышправаднікоў. Прадказаў (1960) праходжанне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (гл.Джозефсана эфект). Нобелеўская прэмія 1973 (разамз А.Джаеверам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́ЦКАЯ Валянціна Рыгораўна (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял.н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разамз А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК Віктар Міхайлавіч (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ.
Дзейнічала з 1897 у Віцебску. Створана разамзВіцебскім трамваем. Мела 4 паравыя рухавікі, выпрацоўвала 618,1 тыс.кВт∙гадз электраэнергіі (1913). Дзейнічалі 2 секцыі паравых водатурбінных катлоў, кандэнсатары, градзірня, паравыя машыны і дынамамашыны. Было 5 ліній электрасеткі: Вакзала, Задунаўская, Магілёўская, Смаленская і Цэнтральная. Працавала 86 рабочых (1910). Да пуску Беларускай ДРЭС у 1930 была адзінай крыніцай энергазабеспячэння горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ (Karle) Джэром (н. 18.6.1918, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1976). Скончыў Гарвардскі ун-т (1938). У 1943—44 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. З 1947 у даследчай лабараторыі Ваенна-марскога флоту ЗША (Вашынгтон). Навук. працы па крышталяграфіі. Адзін са стваральнікаў прамога метаду расшыфроўкі структур крышталёў. Нобелеўская прэмія 1985 (разамз Г.А.Хаўптманам).