НАВА́ТАР (ад лац. novator абнаўляльнік, вынаходнік),
стваральнік новага, прагрэсіўнага ў любой галіне дзейнасці. Садзейнічае паскарэнню навук.-тэхн. прагрэсу, сац.-эканам. развіццю. Наватарства — рыса творчай асобы, звязаная з пачуццём новага, пошукам шляхоў павышэння прадукцыйнасці працы, вынаходніцтвам і рацыяналізацыяй.
т. 11, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДЗЕ́ЙНАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
частка насельніцтва, якая мае самаст. крыніцу сродкаў на існаванне (напр., даходы ад працы, пенсіі), таксама прадпрымальнікі, землеўладальнікі, трымальнікі каштоўных папер і інш. У наш час паняцце «С.н.» ў статыстыцы заменена паняццем эканамічна актыўнае насельніцтва.
т. 14, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляту́н ’лётчык, пілот’ (Бяльк., б.-каш., Мат. Гом.) (рус. лету́н, чэш. letoun ’лятаючае насякомае’, ’кажан’, ’самалёт’, славац. letún ’тс’). Новае ўтварэнне — семантычны перанос з ляту́н ’той, хто лётае, хутка ходзіць, бегае’ (ТСБМ). Да лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 134–135), Сцяцко (Афікс. наз., 68). Зусім новае ў бел. мове ’той, хто часта мяняе месца працы’ — з рус. лету́н ’тс’, якое (іран.) ’селянін, які не хацеў жыць у сваёй вёсцы, а шукаў дзесьці дадатковыя заробкі’. Крукоўскі (Уплыў, 151) разглядае гэта як сэнсавую кальку. Сюды ж: ляту́н ’дробны лешч, Abramis brama L.’, ’гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Інстр. II), а таксама ляту́ха ’тая, што шпарка ходзіць, бегае’ (міёр., З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плець 1 ’лезіва, прылада зямца, сплеценая з 8 частак, лесвіца, каб лазіць на дрэвы да борцяў’ (кіраў., Працы, 6; рэч., Маш.; слаўг., Нар. сл.; калінк., рагач., З нар. сл.; маг., усх.-гом., ЛА, 1); ’плётка, пляцёнка’ (Мат. Маг.), пле́ццю ’густа, нібы сплёўшыся’ (Юрч. СНЛ). Рус. плеть ’лезіва зямца’. Ад прасл. *pletь. Да пле́сці (гл.).
Плець 2 ’палоць’ (ігн., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. pleć ’тс’ (тамсама).
Плець 3 ’падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляюцца трысцінкі’ (воран., Шатал.). Да пле́сці (гл.) ад асновы *plet‑ (*pletь ’нешта сплеценае’).
Плець 4 ж. р. ’плот, сплецены з лазы ці з тонкіх жэрдак’ (Федар. 7). Да прасл. *plet‑ь < і.-е. *plekʼ‑t‑ǐ‑s.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзье ’апоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл. *po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр. паву з, павзіна, польск. pawąz, pawąz, чэш. pavuz, дыял. ρόζο, ρύζα. славац. ρανίιζ, славен. ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аўра́л, ‑у, м.
1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.
2. перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі. Шамякін. Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор! Русецкі.
[Англ. over all — наверх усе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́жыць 1, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак.
Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад. Хворы выжыў. □ Таполі абламала [бура] голле, паздзірала кару, але таполя выжыла — шуміць во і шуміць. М. Стральцоў. Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу. Новікаў.
•••
Выжыць з розуму — страціць памяць, здольнасць усведамляць.
вы́жыць 2, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць свой дом, месца працы і пад.; выгнаць адкуль‑н. Выжыць з хаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́раб, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вырабіць (у 1, 2 знач.).
2. Якасны бок апрацоўкі чаго‑н.
3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі. Ручны выраб скур. Машынны выраб дэталей. Рэчы хатняга вырабу. □ Перад.. [дзедам] стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Бядуля.
4. пераважна мн. (вы́рабы, ‑аў). Вырабленыя рэчы; прадукт працы. Галантарэйныя вырабы. Завод жалезабетонных вырабаў. □ [Вадзім Аляксандравіч:] — Скура і футра паўночнага аленя ідзе на розныя прамысловыя вырабы. В. Вольскі.
•••
Аўчынка вырабу не варта гл. аўчынка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зусі́м, прысл.
1. Абсалютна, поўнасцю. Дзверы неўзабаве зачынілі, і ў вагоне стала цёмна зусім. Самуйлёнак.
2. Разм. Назаўсёды. — Цяпер от, у гэтую хвіліну, я збіраюся ісці з дому зусім. Чорны.
3. (з адмоўем: не зусім). Не вельмі, не поўнасцю. Не зусім здаровы. Не зусім разумны. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
4. Вельмі, дужа. Ладымер насупраць Сымона зусім шчуплы і худы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́з, ‑у, м.
1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей... Брыль.
2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці. Шамякін.
3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны. // Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)