службовая асоба ў ВКЛ. П. прыдворны адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вял. князя, быў яго дарадчыкам і ўваходзіў у склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Прызначаўся з буйных феадалаў. П. павятовы разглядаў зямельныя спрэчкі паміж шляхтай у падкаморскім судзе, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Прызначаўся вял. князем з 4 кандыдатаў, выбраных шляхтай на павятовым сейміку. Гэту пасаду мог займаць толькі шляхціц-хрысціянін, ураджэнец ВКЛ, які валодаў маёнткам у гэтым павеце, ведаў права. П. прызначаў сабе з мясц. шляхты 1—2 памочнікаў — каморнікаў, якія вымяралі спрэчныя землі, а таксама па яго даручэнні разглядалі дробныя справы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ-СІЛЬВА́НСКІ (Мікалай Паўлавіч) (13.2.1869, г. Кранштат Ленінградскай вобл., Расія — 30.9.1908),
расійскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1892). З 1899 працаваў у Дзярж. архіве Мін-ва замежных спраў. З 1905 выкладаў рус. гісторыю і гісторыю рус.права (з 1907 праф.) у навучальных установах Пецярбурга. Абгрунтаваў аднатыпнасць рас.феад. перыяду з зах.-еўрап. феадалізмам («Феадалізм у Старажытнай Русі», 1907; «Феадалізм ва ўдзельнай Русі», выд. ў 1910). Даследаваў гісторыю рэформ Пятра I, вызваленчы рух, грамадскую думку 18—19 ст.
Тв.:
Феодализм в России. М., 1988.
Літ.:
Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М., 1993. С. 623—635.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Т Засн ў 1993 у г. Наваполацк Віцебскай вобл. на базе політэхн. ін-та (з 1974). У 2000/01 навуч.г. 6,5 тыс. студэнтаў; ф-ты: геадэзічны, інж.-буд., машынабуд., радыётэхн., тэхнал., гісторыка-філал., фін.-эканам., юрыд.; 3 ф-ты павышэння кваліфікацыі работнікаў прам-сці ў галіне эканомікі, нафтагазавай прам-сці, інфарм. тэхналогій. Аспірантура з 1989. Магістратура з 1997. Пры ун-це працуе ліцэй. Мае вылічальны цэнтр, б-ку. З’яўляецца галаўной н.-д. арг-цыяй Віцебскага рэгіёна ў галіне хім. тэхналогіі, машынабудавання, буд-ва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; вядзе даследаванні ў галіне эканомікі, экалогіі, педагогікі, права. З 1995 выдае «Весці ПДУ».
Заняткі ў хімічнай лабараторыі Полацкага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭН, Пен (Penn) Уільям (14.10.1644, Лондан — 30.7.1718), англійскі паліт. дзеяч, заснавальнік англ. калоніі Пенсільванія. Вучыўся ў Оксфардзе, дзе далучыўся да квакераў. За пропаведзі квакерскага вучэння зняволены ў Таўэры, дзе ў 1669 напісаў праграмны твор «Ні крыжа, ні кароны». У 1676 заснаваў у зах.ч.англ. калоніі Нью-Джэрсі пасяленне для квакераў і інш. эмігрантаў з Англіі, якіх праследавалі за рэліг. вераванні. У 1681 атрымаў ад англ. караля Карла II Сцюарта хартыю на права валодання значнай тэр. на З ад р. Дэлавэр. На гэтых землях, названых Пенсільваніяй, увёў рэліг. цярпімасць і прыязныя адносіны з індзейцамі. У 1682 заснаваў г. Філадэльфія. З 1684 жыў у Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАРАДЖЭ́ННЕў праве,
1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.
2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 17.2.1958, Мінск),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1994), канд.філас.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1988 у Ін-це філасофіі і права, з 1993 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Адначасова з 1999 нам. дырэктара Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Навук. працы па праблемах сац. развіцця, сац. экалогіі, сацыялогіі, палітыкі, культуры і адукацыі, сац.-псіхал. механізмах масавых паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЮ́К (Антон Іванавіч) (1.5.1927, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1998),
бел. філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфілас.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1955). З 1961 у Ін-це філасофіі і праваНац.АН Беларусі (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1989—92 заг. аддзела). Навук. працы па сац. філасофіі і паліталогіі, праблемах сац. развіцця, структуры грамадства і сац. супярэчнасцей.
Тв.:
В.И.Ленин о победе социализма в СССР. Мн, 1970;
Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Мн., 1980;
Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Мн., 1996 (разам з Т.А.Антонавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГРЭГА́ЦЫЯ (ад позналац. segregatio аддзяленне),
палітыка прымусовага аддзялення груп насельніцтва па расавых або этнічных прыкметах; адна з форм расавай дыскрымінацыі. Існавала ў шэрагу краін (ЗША, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Аўстраліі і інш.) да 2-й пал. 20 ст. ў адносінах да «каляровага» нас. (эмігрантаў, карэнных жыхароў і інш.). Практыкавалася забарона жыць у адных раёнах горада з «белым» насельніцтвам, наведваць прызначаныя для «белых» школы, тэатры, бальніцы, гасцініцы і г.д., карыстацца адным транспартам. У наш час С. спынена як палітыка, што супярэчыць прынцыпам і нормам міжнароднага права, Статуту ААН, Міжнар. канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, Міжнар. пактам аб правах чалавека, Міжнар. канвенцыі аб спыненні апартэіду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕЛЯНІ́Н»,
таварыства памешчыкаў, заможных сялян, чыноўнікаў царскай адміністрацыі, правасл. духавенства кансерватыўна-манархічнага кірунку ў пач. 20 ст. Узнікла ў 1905 у Вільні. Кіраўнікі — мясц. манархісты С.Кавалюк, П.Каранкевіч, А.Пшчолка, Л.Саланевіч, А.Уруцэвіч. Абараняла інтарэсы царскага самаўладдзя на Беларусі, выступала супраць бел.нац.-вызв. руху, газ.«Наша ніва», не прызнавала права беларусаў на самавызначэнне і стварэнне нац. дзяржаўнасці, лічыла Беларусь неад’емнай часткай Рас. імперыі. З 1906 уваходзіла ў «Рускі ўскраінны саюз». Пасля расколу т-ва ў 1908 створана псеўдабел. арг-цыя«Беларускае таварыства» на чале з Саланевічам. У 1906—15 выдавала час.«Крестьянин». Спыніла сваю дзейнасць восенню 1915.