возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,31 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 7—12 м, разараныя, на У пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі забалочаныя. Упадае ручай з воз. Глыбошчына, выцякае ручай у р. Друйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Бобрык, за 25 км на ПнУ ад г. Пінск. Пл. 0,87 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі 1,2 км. Пл. вадазбору 711 км². Схілы катлавіны спадзістыя, выш. да 5 м, пад лугам і ворнымі землямі, на Пд лес. Ад вадасховішча Пагост адгароджана дамбай, водаабмен з якім ажыццяўляецца пры дапамозе помпаў. Сцёк з возера па пратоцы р. Бобрык 1-ы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ БАСЕ́ЙН (Bassin de Paris),
Паўночна-французская нізіна, узгорыстая раўніна на Пн Францыі, на месцы тэктанічнага прагіну. Пераважаюць выш. 100—150 м, паступова павышаецца ад цэнтра (у раёне Парыжа) да Ардэн, Вагезаў, Цэнтральнага Французскага масіву і Армарыканскага ўзв. Па перыферыі — куэставыя грады (да 500 м). Густая сетка рэк (гал.ч.бас.р. Сена). Клімат умераны, марскі, ападкаў 500—700 мм за год. Гаі шыракалістых лясоў. Асн.індустр. і с.-г. раён Францыі. Нафтавыя і газавыя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ДЗВІ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
штучны водны шлях на тэр. Валагодскай вобл. Расіі, які злучае Волга-Балтыйскі водны шлях (Шэкснінскае вадасх.) з р. Сухана (бас.р.Паўн. Дзвіна). Пабудаваны ў 1828, перабудаваны ў 2-й пал. 19 і пач. 20 ст. Складаецца з участкаў рэк Поздышка, Іткла, Парозавіца і Сухана і 7 азёр, у т. л.воз. Кубенскае, з якога выцякае р. Сухана. Даўж. ад прыстані Дзевяты (Волга-Балтыйскі водны шлях) да вытоку р. Сухана 130 км; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНОЧНАКАЎКА́ЗСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі бронзы (2-е тыс. да н.э.) у бас. рэк Кубань і Церак. Аснова гаспадаркі — пастухоўская жывёлагадоўля і земляробства. Пахаванні ў грунтавых ямах, каменных скрынях і скляпах. У стэпах і перадгор’ях могільнікі курганныя, у гарах — грунтавыя. Пахавальны інвентар: гліняны посуд акруглых форм з адбіткамі вяровачкі, штампаў і налепамі ў выглядзе шышак і валікаў, каменныя булавы і сякеры, бронзавыя лістападобныя нажы, цёслы, сякеры, упрыгожанні. З П.к. генетычна звязаны прыкубанская і кабанская культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЯКА́, Пяляка,
рака, левы прыток р. Струна (бас. Віліі) у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. і Літве. Даўж. 25 км, у межах Беларусі -22 км. Пл. вадазбору 82 км². Пачынаецца ў Літве, за 1 км на З ад в. Казнадзеюшкі Пастаўскага р-на перасякае мяжу, упадае ў Струну за 2,2 км на ПдУ ад в. Масцяны Астравецкага р-на. Цячэ пераважна па лесе. Пойма месцамі забалочаная. Рэчышча на працягу 1,8 км ад вусця каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЗНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. У бас.р. Ушача, за 21 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,15 км², даўж. 490 м, найб. шырыня 430 м, найб.глыб. 32,5 м, даўж. берагавой лініі 1,55 км. Пл. вадазбору 0,5 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 10—15 м (на ПнЗ — 5 м), спадзістыя, пад лесам. Берагі абрывістыя, пясчаныя. Дно да глыб. 7—9 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Празрыстасць 4,2 м. Выцякае ручай у воз. Царкавішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСУ́Я,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 30 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,65 км², даўж. 2,28 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5,9 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, пясчанае. Зарастае слаба, найб. моцна ў паўд. заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае. На беразе П. Псуеўскі парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НГА́ (Sangha, Sanga),
рака ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Конга (часткова па межах іх з Камерунам). Утвараецца ад сутокаў рэк Кадэі і Мамберэ, якія пачынаюцца на паўд. схілах нагор’я Камерун. Даўж. ад сутокаў каля 790 км, ад вытоку Кадэі каля 1300 км, пл.бас. каля 200 тыс.км². Асн. прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб (злева). Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сак. да 4250 м³/с у кастр.—лістападзе. Суднаходная ад зліцця вытокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДЭЛУ́ПА (Guadeloupe),
востраў у групе Наветраных а-воў у Вест-Індыі; разам з суседнімі а-вамі (Мары-Галант, Дэзірад, Ле-Сент, Сен-Бартэльмі, Пціт-Тэр) і паўн.ч. в-ва Сен-Мартэн — уладанне Францыі (заморскі дэпартамент). Агульная пл. 1780 км², у т. л. в-ва Гвадэлупа 1703 км². Нас. 413 тыс.чал. (1993), у т. л. мулатаў — 77%, неграў — 10, крэолаў (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Афіц. мова — французская. Большасць вернікаў католікі. Адм. ц. — г.Бас-Тэр, найб. горад — Лез-Абім, порт — Пуэнт-а-Пітр. В-аў Гвадэлупа складаецца з 2 ч. (Бас-Тэр і Гранд-Тэр), злучаных вузкім перашыйкам. Бас-Тэр складзены з вулканічных парод. Выш. да 1467 м (дзеючы вулкан Суфрыер — найвышэйшая вяршыня Малых Антыльскіх а-воў). Гранд-Тэр — плато выш. да 130 м, складзенае з вапнякоў і вулканічных туфаў. Развіты карст, рэк амаль няма. Клімат трапічны, пасатны, гарачы і вільготны. Ападкаў 1500—2000 мм за год. Востраў абкружаны каралавымі рыфамі. Горы ўкрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Гвадэлупскі прыродны парк. Апрацоўваецца каля 30% тэр., пад пашай і лугамі 10%. Асн. экспартныя с.-г. культуры: цукр. трыснёг, бананы, кава, какава, ваніль, цытрусавыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, коз, свіней. Рыбалоўства. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі, пераважна вытв-сць цукру і рому. Транспарт аўтамабільны. Вываз бананаў, цукру, рому; увоз паліва, тэхн. абсталявання, сыравіны, трансп. сродкаў. Гандл. сувязі пераважна з Францыяй. Развіты турызм. Грашовая адзінка — франц. франк
Востраў Гвадэлупа адкрыты Х.Калумбам 4.10.1493. У 16 — пач. 17 ст. тут спрабавалі замацавацца іспанцы. З 1635 калонія Францыі. У 1666, 1691 і 1703 Гвадэлупу імкнулася захапіць Вялікабрытанія. Парыжскі мірны дагавор 1763 пацвердзіў прыналежнасць Гвадэлупы Францыі. У 1805 на востраве ўведзены Франц.грамадз. кодэкс. У 1810 Гвадэлупа зноў акупіравана Вялікабрытаніяй, у 1816 вернута Францыі. У 1848 адменена рабства. З 1940 Гвадэлупа захоўвала лаяльнасць да франц. ўрада Вішы, з 1943 падтрымлівала ген. Ш. дэ Голя. З 1946 мае статус заморскага дэпартамента Францыі. Гвадэлупа прадстаўлена ў Нац. асамблеі ў Парыжы 2 сенатарамі і 3 дэпутатамі.