паабгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Абгрызці з усіх бакоў што-н. або абгрызці ўсё, многае.

П. косткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабмо́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абматаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. ногі анучамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. ногці.

П. усіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адбіць усё, многае або ў многіх месцах.

П. абшыўку.

П. далоні, працуючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у сад.

П. кандыдатуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. сабак.

П. лодкі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадкле́йвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Адклеіцца ў многіх месцах або ў значнай колькасці.

Шпалеры паадклейваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Месца, дзе тайна збіраюцца са злачыннымі або непрыстойнымі мэтамі.

Зладзейскі п.

П. разбэшчанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Павозка (або вагон, прыстасаванне), якая прычэпліваецца да самаходнага транспартнага сродку.

Трактар з прычэпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́завы, -ая, -ае.

Прыгодны на адзін раз, які робіцца толькі раз або за адзін прыём.

Р. білет.

Разавая дапамога.