злучэнні агульнай ф-лы RSR′ (R i R′ — арган. радыкалы), сераарганічныя злучэнні — аналагі простых эфіраў. Да С.а. адносяць таксама цыклічныя злучэнні . Пашыраны ў прыродзе: у нафце большая частка серы знаходзіцца ў выглядзе С.а.; некаторыя прыродныя С.а. (напр., біяцін, метыянін) — біялагічна актыўныя рэчывы. Вядомы таксама ды-, тры- і полісульфіды R—Sn—R′, дзе n — колькасць атамаў серы (гл.Полісульфідныя каўчукі).
Ніжэйшыя аліфатычныя С.а. — бясколерныя вадкасці (тэхн. маюць непрыемны пах). Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Больш слабыя асновы, чым простыя эфіры; пры ўзаемадзеянні з дыалкілсульфатамі (гл.Сульфаты), алкілсульфанатамі (эфірамі сульфакіслот), а таксама са спіртамі ў прысутнасці моцных кіслот утвараюць солі сульфонію (гл.Оніевыя злучэнні). Акісляюцца, напр., пераксідам вадароду да сульфаксідаў (злучэнні агульнай ф-лы RR′SO), канцэнтраванай азотнай к-ты — да сульфонаў (RR′SO2). Выкарыстоўваюць як адаранты гаручых газаў, антыаксіданты, стабілізатары паліва, змазачных масел і палімераў; дыметылсульфід (CH3)2S для атрымання дыметылсульфаксіду, дывінілсульфід (CH2=CH)2S як манамер у вытв-сці іонаабменных смол і адсарбентаў. Галагеналкілсульфіды (напр., іпрыт) атрутныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІГЕЛЬМА́Н Нута Аўрум-Эльевіч (28.5.1921, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна —27.10.1974),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1945). Працаваў у розных праектных арг-цыях Мінска, з 1950 гал. архітэктар ін-та «Белпрампраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (у 1964—71 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — будынкі прыгараднага чыг. вакзала (1953), паліграф. камбіната (1956), карпусы з-да ЭВМ і ін-та замежных моў (1961), гадзіннікавага з-да, НДІ водных праблем і Рэсп. вылічальны цэнтр па вул. Я.Коласа (усе 1963), Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т арганізацыі і тэхнікі кіравання па Партызанскім праспекце (1967—73), Ін-тнар. гаспадаркі, рэстаран «Журавінка» (абодва 1968), жылая забудова па праспекце Машэрава (1980, усе ў сааўт.) і інш.; з-ды швейных (1950—53) і дарожных (1953, абодва ў сааўт.) машын у г. Жодзіна Мінскай вобл., дывановы і панчошны камбінаты ў Брэсце (1968). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага буд-ва (1966, у сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за ўдзел у стварэнні арх. ансамбля Скарыны праспекта ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎГАРАД (да 23.5.1945 Прапойск),
горад, цэнтр Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл., прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Проня. За 70 км ад Магілёва, 58 км ад чыг. ст. Крычаў, вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. 8,3 тыс.ж. (2001).
Гарадзішча стараж. С. размешчана на правым беразе р. Сож, каля вусця р Проня, ва ўрочышчы Замкавая гара (цяпер гарадскі парк). Яго пляцоўка 40 × 95 м, вышыня да 30 м, з зах. боку ўмацавана ровам. У пісьмовых крыніцах С. упершыню ўпамінаецца пад 1136 (летапісная назва Прупой, Пропошеск) у складзе Смаленскага княства. У 13—18 ст. існаваў Прапойскі замак як цэнтр абароны сярэдневяковага г. Прапойск. З 14 ст. ў складзе ВКЛ, дзярж. ўладанне. З пач. 16 ст. цэнтр Прапойскай воласці, з 1560-х г. цэнтр староства ў Мсціслаўскім ваяв. З 1772 у складзе Рас. імперыі, заштатны горад, потым мястэчка; цэнтр воласці Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., валоданне Галіцыных. У 1787 у Прапойску 2 царквы, 1 касцёл. У канцы 18 ст. на ўскраіне горада створаны парк пейзажнага тыпу. У 1791—93 пабудавана царква Раства Багародзіцы. У пач. 19 ст. належаў Дз.Яншыну, існаваў ін-т шляхетных дзяўчат (да 1828), дзейнічала палатняная мануфактура (засн. ў 1806, 84 рабочыя ў 1809), 2 канатныя ф-кі, кафляны з-д, ветракі, параходная прыстань. У 1886—922 ж., 115 двароў; валасное праўленне, школа, бальніца, багадзельня, 2 царквы, сінагога, 4 яўр. малітоўныя дамы, паштовае аддз., гарбарны, кафляны і канатны з-ды, 2 млыны, 2 заезныя дамы, 30 крам. З 264.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 17.7.1924 цэнтр Прапойскага раёна ў БССР (гл. Слаўгарадскі раён). З 27.9.1938 гар. пасёлак; 4,7 тыс.ж. (1939). 30.8.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 2 тыс.чал. Дзейнічала Прапойскае патрыятычнае падполле. Вызвалены 25.11 1943 войскамі 3-й арміі Бел. фронту ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. З 23.5.1945 горад. У 1959—6,6 тыс.ж. У 1962—65 у Быхаўскім р-не. У 1970—5,6 тыс. ж.
Працуюць масласырзавод, агароднінасушыльны і жалезабетонных вырабаў з-ды, камбінат быт. абслугоўвання і інш.; 2 сярэднія школы, Дом культуры, 3 б-кі. Брацкія магілы і могілкі сав. воінаў. Помнікі архітэктуры: Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы, будынак царкоўнапрыходскай школы (канец 18 ст.), паштовая станцыя (2-я пал. 19 ст.), жылы дом (пач. 20 ст.), Слаўгарадскі парк. Гарадзішча стараж. С. Радзіма бел. гісторыка і археографа І.І.Грыгаровіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЧЫ,
гарадскі пасёлак, цэнтр Ушацкага р-на Віцебскай вобл., на р. Ушача (бас.р.Зах. Дзвіна). Вузел аўтадарог на Мінск, Віцебск, Полацк, Лепель, Улу. За 150 км на З ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Лепель. 6,1 тыс.ж. (2002).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Полацкім ваяв., уладанне А.Сялявы і яго сыноў. З 1594 цэнтр воласці 3 1624 уладанне полацкага стольніка Ю.Кляноўскага. У 1667 меліся прыстань, царква, манастыр, карчма, 2 кірмашы на год. З 1672 маёмасць Д.Радзімінскага-Францкевіча, пабудаваны манастыр базыльян. У 17—18 ст. У. належалі Шчытам, Жабам, Плятэрам. У 1716 падваявода полацкі У.Жаба заснаваў касцёл і дамініканскі кляштар. У 1758 У. атрымалі магдэбургскае права і герб (выява св. Лаўрэна ў белым полі каля залатой ракі). З 1776 цэнтр ч. Полацкага ваяв., што засталася ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, заштатны горад, мястэчка, да 1805 — цэнтр Лепельскага пав., потым воласці ў Віцебскай губ. У 1880 ва У. вінакурны з-д, вадзяны млын, 2 царквы, касцёл, 18 крам, 3 яўр. малітоўныя школы; у 1890 адкрыта царк.-прыходская школа. У 1897—1268 ж., 170 дамоў, гарбарны і паташны з-ды, вадзяны млын, лячэбніца, аптэка, 2 заезныя дамы, 16 крам, 8 шынкоў. З 1919 у складзе РСФСР, з 1924 у БССР, цэнтр Ушацкага раёна Полацкай (да 1930), потым Лепельскай (1931—38) акруг. З 1938 гар. пасёлак Віцебскай вобл. У Вял.Айч. вайну з 3.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў гар. пасёлку 735 чал. Дзейнічала Ушацкае патрыятычнае падполле. У канцы вер. 1942 партызаны разграмілі ва У. варожы гарнізон (гл.Ушацкі бой 1942), вызвалілі ад гітлераўцаў Ушацкі і суседнія з ім раёны, у выніку была ўтворана Ушацкая, пазней Полацка-Лепельская партызанская зона. Са снеж. 1943 да крас. 1944 ва У. дыслацыраваліся штабы Полацка-Лепельскай аператыўнай групы ЦККП(б)Б і БШПР, партыз. брыгады імя Чапаева, размяшчалася падп. друкарня. У 1944—54 у Полацкай, з 1954 у Віцебскай абласцях. У 1962—66 у Лепельскім р-не. У 1969—2459 жыхароў.
Працуюць ільно- і агароднінасушыльны з-ды, прамкамбінат «Універсал», лясгас. Сярэдняя, спарт. і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Мікалаеўская царква. Ушацкі музей народнай славы. Брацкія могілкі партызан, падпольшчыкаў і сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. На ўсх. ускраіне У. гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і ранняга феадалізму (11—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бабу́х, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух.Ракітны.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабухнуць», «бабухнуцца».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднабо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх‑н. прыкметах бакі.
2.перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:] — Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атрэ́п’е, ‑я, н., зб.
1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Старое, зношанае адзенне; лахманы. Хадзіць у атрэп’і.
3.перан. Элементы грамадства, якія дайшлі да маральнага разлажэння; падонкі. [Арцыховіч:] — Ды што з гэтым белагвардзейскім атрэп’ем гаварыць!Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міры́ць, міру, мірыш, мірыць; незак., каго-што.
Наладжваць мірныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. — Ды кіньце вы, мужчыны! За чужыя коні сварку ўзнялі, — пачаў мірыць .. [сялян] Сцяпан Варанец.Крапіва.Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны.Новікаў.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.
2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Разм. Застацца дзе‑н. на начлег, заначаваць. Прыйшлося падначаваць ды разам з сонцам рушыць у дарогу.Пальчэўскі.[Старая:] Не рана ўжо, саколік. Можа, паначуеш у нас? [Карнейчык:] Падначую дзе-небудзь на мураўцы з начлежнікамі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)