Маня́к 1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
Маня́к 2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дазна́нне, ‑я, н.
Папярэдняе адміністрацыйнае расследаванне. Панцялейку няёмка было слухаць гэтыя апраўданні: ён жа не следчы які, каб здымаць дазнанне. Сабаленка. — Дазнання больш рабіць не будзем, — сказаў Гунава ад’ютанту. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесцырымо́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесцырымоннага; развязнасць. Не надта блізка знаёмы яны [Тарас і Славік] .. А таму Славіку пры ўсёй яго бесцырымоннасці нялёгка было папрасіць грошай у гэтага спакойнага, старэйшага па ўзросту хлопца. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахмістры́ня, ‑і, ж.
Уст. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме; аканомка. У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́бмельгам, прысл.
Абл. Імгненна. Бацька і дзед не дазвалялі мне быць каля маці. Аднак, калі іх не было ў хаце, я хуценька скідаў світку і вобмельгам кідаўся на печ. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́плескі, ‑аў; адз. няма.
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі. Пестрак. Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́спацца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Сплючы, адпачыць. Выспацца да ўсходу сонца. Добра выспацца. // Паспаць уволю; адаспацца. Была нядзеля, тэрміновай работы не было, і.. [Маша] вырашыла выспацца за ўсе тры начы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агу́льна, прысл.
1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей.
2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: печ, як столь, і сцены, лавы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)