папрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́ны; зак., каго-што.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Прывезці куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. мэблю ў кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Прыпісаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дапрызыўнікаў да прызыўных пунктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрысыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Прыслаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. маладых спецыялістаў у гаспадаркі раёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́ны; зак., каго-што.

Распрадаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзніма́ць і паўздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Узняць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. байцоў па трывозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаразуме́нне, -я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго-н.

Атрымалася н.

2. Адсутнасць узаемнага разумення.

Н. паміж сяброўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрахо́днасць, -і, ж.

1. гл. непраходны.

2. Няздольнасць прапускаць што-н. (аб органах чалавека або жывёлы; спец.).

Н. кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несуце́шны, -ая, -ае.

Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць; моцны па сіле праяўлення.

Н. боль.

|| наз. несуце́шнасць, -і, ж.