кантынге́нт
(лац. contingens, -ntis = які дастаецца на долю)
1) сукупнасць людзей аднароднай у якіх-н. адносінах групы, катэгорыі (напр. к. вучняў, к. слухачоў музычнага лекторыя);
2) найбольшая колькасць, норма чаго-н., якая ўстанаўліваецца для пэўнай мэты (напр. экспартны к. тавараў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
варыя́цыя
(лац. variatio = змяненне)
1) відазмяненне другарадных элементаў чаго-н. пры захаванні асноўнага;
2) варыянт распрацоўкі або паўтарэння асноўнай музычнай тэмы;
3) мат. змяненне функцыі пры яе лінеарызацыі, для звычайных функцый супадае з дыферэнцыялам, адно з асноўных паняццяў варыяцыйнага злічэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чарга́
(цюрк. čarga)
1) пэўны парадак у следаванні, руху чаго-н.; месца ў парадку следавання (напр. выклікаць па чарзе, заняць чаргу);
2) адзін з участкаў будоўлі, якая ўводзіцца ў строй па частках;
3) група людзей, якія стаяць адзін за адным для атрымання чаго-н.;
4) рад выстралаў з кулямёта, аўтамата.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кно́пка
(рус. кнопка, ад гал. knoop = гузік)
1) цвічок з круглай шырокай плешкай для прымацавання паперы, тканіны да чаго-н. цвёрдага;
2) рухомы гузічак для замыкання электрычнага ланцуга або прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яе (напр. к. электрычнага званка);
3) металічная засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мех 1, меха; мн. мяхі, ‑оў; м.
1. Прадмет дамашняга ўжытку для захоўвання і перавозкі сыпучых цел, дробных рэчаў і пад., зроблены з полкі, складзенай папалам і сшытай з двух бакоў, або з дзвюх роўных полак, сшытых з трох бакоў. Палатняны мех. Радняны мех. Сшыць мех. □ Дзяўчаты ледзь упраўляліся адносіць поўныя мяхі і падвешваць парожнія. Шамякін. Адна ідзе старая Аксіння. Адна са сваімі ціхімі думамі і цяжкім мехам травы за спіной. Ракітны.
2. Разм. Мера для чаго‑н. сыпкага, роўная 3–5 пудам. Пазычыць мех мукі. Зарабіць пяць мяхоў бульбы.
•••
Біцца за пусты мех гл. біцца.
мех 2, меха; мн. мяхі, ‑оў; м.
1. Прыстасаванне для нагнятання паветра (ужываецца ў кавальскай, шкляной вытворчасці, а таксама для прывядзення ў дзеянне некаторых музычных інструментаў). Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле. Навуменка. Гарманіст .. ірвануў раптам мяхі, урэзаў польку. Васілевіч.
2. У фатаграфіі — святлонепранікальная частка фатаграфічнай камеры, падобная на гармонік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́ба, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабаваць, пробаваць (у 1 знач.).
2. Невялікая частка чаго‑н., узятая для праверкі, вызначэння якасці. Узяць пробу. □ Захапіўшы з сабой кірку, компас, ручны бур для даследавання выхадаў нафты, скрынку для проб розных парод і, вядома, карту Гаўрынава, падарожнікі выйшлі з двара. Гамолка. Пасля кожнай варкі ў лабараторыю ідзе проба. Прадукцыю правяраюць на ўтрыманне цукру, тлушчу, сухіх рэчываў. «Беларусь».
3. Колькасць вагавых частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо, якое абазначае гэту колькасць, на вырабах з высакароднага металу. Вызначыць пробу плаціны. Золата 958 пробы.
4. Выпрабаванне. Проба агнём.
•••
Высокай (вышэйшай) пробы — вельмі высокай якасці, кваліфікацыі і г. д.
На пробу (узяць, даць) — для праверкі, ацэнкі і г. д.
Нізкай пробы — вельмі нізкай якасці, уласцівасці і г. д.
Проба пяра — пра першы літаратурны твор. Да гэтага часу [вучобы ў Койданаўскім вучылішчы] адносіцца і мая першая проба пяра. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засы́паць 1, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.
1. Запоўніць, закідаць да верху чым‑н. сыпкім. Засыпаць роў. □ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль.
2. Пакрыць слоем чаго‑н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка.
3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды‑н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. □ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля.
4. перан.; чым. Накіраваць што‑н. у вялікай колькасці каму‑н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны.
•••
Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву.
засы́паць 2, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.
Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.).
засыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да засы́паць 1.
засыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заспаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
capable [ˈkeɪpəbl] adj.
1. здо́льны, уме́лы, ке́млівы;
a capable pupil здо́льны ву́чань
2. (of) зда́тны, схі́льны (да чаго-н.), які́ паддаецца (чаму-н.);
capable of bringing happiness які́ можа прыне́сці шча́сце;
capable of every wickedness здо́льны на любу́ю по́дласць;
capable of explanation вытлумача́льны, дасту́пны для разуме́ння;
capable of improvement які́ паддаецца паляпшэ́нню, удаскана́ленню;
capable of original ideas зда́тны да арыгіна́льных ідэ́й;
Show what you are capable of. Пакажы, на што́ ты здатны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
trial1 [ˈtraɪəl] n.
1. суд, працэ́с;
a trial by jury слу́ханне спра́вы ў судзе́ прыся́жных;
be on trial/stand trial быць пад судо́м;
bring smb. to/put smb. on trial прыця́гваць каго́-н. да суда́
2. про́ба; выпрабава́нне;
give smth. a trial рабі́ць про́бу чаго́-н.
3. выпрабава́нне, ця́жкасць;
He is a real trial to me. Ён проста бяда для мяне.
♦
by trial and error шля́хам проб і памы́лак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
акно́, ‑а; мн. вокны, акон, вокнам; н.
1. Праём у сцяне будыніны для святла і паветра. Дом на пяць акон. // Зашклёная рама. Уставіць акно. Разбіць акно. // Падаконнік. Палажыць на акно. Сядзець на акне. // Растуліна ў якім‑н. апараце, машыне. Скідальнае акно ў жняярцы. // перан. Выхад, доступ да чаго‑н. Рэвалюцыя адкрыла нашым людзям акно ў шырокі свет. «Полымя».
2. Рэшткі вадаёма ў балоце, дрыгве; апарына. Дзе-нідзе свінцовымі вокнамі зманліва блішчалі праёмы вады. Ракітны.
3. Разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога.
•••
Венецыянскае акно — вялікае акно, якое складаецца з трох частак (звычайнага акна і двух паўакон па баках).
Глухое акно — акно, зробленае для формы, а не для карыстання.
Італьянскае акно — акно з трох ці чатырох створак.
Чортава акно — глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)