1. Ужываецца для ўзмацнення сэнсавай выразнасці слоў і словазлучэнняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні.Карпаў.Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата.С. Александровіч.
2.узнач.далучальнагазлучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасці паказчыка самай высокай ступені чаго‑н. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон].Паслядовіч.Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла.Ваданосаў.
•••
І не думай (нават)гл. думаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажыві́цца, ‑жыўлюся, ‑жывішся, ‑жывіцца; зак.
Разм.
1. Знайсці для сябе якую‑н. ежу, пажыву. Чарада кур, згледзеўшы гаспадыню і спадзеючыся пажывіцца, кінулася да яе з усіх канцоў двара.Колас.Ніхто не арэ стэп, і.. [крумкачам] няма дзе пажывіцца, як раней, ходзячы па барознах за аратым.Няхай.
2. Узяць для сябе што‑н. чужое; атрымаць якую‑н. карысць з чужога. Абмацаўшы чужыя торбы і нічога ў іх не знайшоўшы, чым бы можна было пажывіцца, Суконка зусім засумаваў.Паслядовіч.Калгаснікі пяці вёсак Загальскага сельсавета не далі ворагу пажывіцца грамадскай маёмасцю.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́іць, ‑раю, ‑раіш, ‑раіць; зак., каго-што.
Даць параду, падказаць, як дзейнічаць; парадзіць. Людзі чакалі парад, а параіць Шалюта нічога не мог, бо сам не меў нічога за душою.Дуброўскі.[Міколка] перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. То ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць.Лынькоў.— Бацька благога табе не параіць.Савіцкі.// Даўшы добры водзыў, прапанаваць выкарыстаць каго‑, што‑н. у якасці каго‑, чаго‑н. Сяргей пачаў прыкідваць, каго можна было б параіць на яго цяперашнюю пасаду.Шахавец.Зубру патрэбен быў памочнік дзелавіты. І вось на гэты пост яму параілі Каня.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
1. Зрабіць так, каб было сорамна каму‑н.; пасарамаціць. Данілка хацеў пасароміць хлапчукоў, але яго апярэдзіў сусед.Кавалёў.Маша знайшла конюха і пасароміла яго за.. [дрэнныя] сані, загадала зацягнуць іх на вышкі.Шамякін.— Ты ведаеш, як пасароміў мяне гэты малады чалавек? — звярнуўся Аркадзь Цімафеевіч да Веры Васільеўны і расказаў, як Андрэй вырашыў асушыць Галы.Дуброўскі.
2. Зняславіць, абняславіць. Вучань я быў кемлівы, настаўніка не пасароміў.Шамякін.Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла глупства па дурноце... Не пасароміла б сябе і яе, матку...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.
1.зкім. Абмяняцца думкамі аб кім‑, чым‑н., коратка пагаварыць. Перагаварыць з сябрам па тэлефоне. Перагаварыць адзін на адзін. □ Студэнты вылучылі дэлегацыю з пяці чалавек, якім даручана было перагаварыць з рэктарам універсітэта.Галавач.
2.прашто, што і без дап. Пагаварыць з кім‑н. пра ўсё, многае. І хоць шмат чаго перагаварылі яны за той вечар, аднак не ўсё расказаў Павел пра сябе.Пальчэўскі.
3.каго. Разм. Пагаварыць даўжэй, больш за іншых, прымусіць замоўкнуць іншых. Не хацелася сварыцца з Сашам .. — усё роўна, ведала, яго не перагаворыш.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спачуванне і каму‑н. у сувязі з чым‑н. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй небыло адкуль...Гартны.У.. голасе [Кірылы] адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў.Гурскі.// Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; маральная падтрымка. Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед.Лужанін.
2. Літасць да каго‑н. з чыйго‑н. боку. Я ведаю, спагады Ён ворагу не дасць.Глебка.Яе будзе спагады вяльможнаму гаду, Хай моліцца богу!Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́к, ‑у, м.
1. Няезджаная, няходжаная прастора, звычайна снежная. За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе небыло ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік.Чарнышэвіч.Зімовыя дарогі. Усе вы пракладаецеся па цаліку такім вось першым следам.Машара.Аднак Міхед, каб не трапляцца людзям на вочы, сышоў з дарогі і пасігаў па цаліку.Сабаленка.
2.узнач.прысл.цаліко́м. Без дарогі, напрасткі. Усе лясныя жыхары неахвотна ходзяць цаліком, трымаюцца ўезджаных дарог і сцежак.Ігнаценка.Землепраходцы і хадакі Не шукалі сушэйшага беражка, Яны цаліком, яны напрасткі Праклалі пеша сцяжыны першыя.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чахарда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Гульня, у якой ігракі па чарзе скачуць цераз сваіх партнёраў, што стаяць сагнуўшыся ці на карачках. Маладыя жарабяткі не змаглі ўгнацца за дарослымі коньмі, таму спыніліся на раўнейшым месцы і давай гуляць у чахарду — пераскокваць адзін цераз другога.Рылько.
2.перан.Разм. Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў. І вось ідзе франтальная праверка: За тры гады ператрасаюцца паперкі! І часу не стае людзям для працы З-за гэткай чахарды.Валасевіч.Мора ўжо даўно небыло, пачалася чахарда цеплыні і холаду.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lángeadv до́ўга, до́ўгі час;
zwei Jáhre lang на праця́гу двух год;
schon ~ ужо́ даўно́;
mein Lében lang (за) усё маё жыццё;
es ist noch nicht ~ her гэ́та было́ яшчэ́не так даўно́;
so ~, bis… да таго́ ча́су, паку́ль…;
das ist noch ~ kein Bewéis гэ́та яшчэ́ нічо́га не дака́звае [ні аб чым не све́дчыць];
das ist noch ~ nicht genúg гэ́тага яшчэ́ далёка недастатко́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ва́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Разм. Сварыцца, лаяцца, спрачацца з кім‑н. Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, — Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца.Гілевіч.
вадзі́цца, ваджу́ся, во́дзішся, во́дзіцца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.). Вадзіліся ў гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь.Лупсякоў.На гарышчы валаснога будынка вадзілася многа кажаноў.Лобан.// Быць у наяўнасці. У хаце не толькі не вадзіўся хлеб, але гадамі небыло солі.Дуброўскі.
2.безас. Быць звычаем, правілам. [Суседка] прынесла паўбохана.. хлеба і для прыстойнасці, як гэта водзіцца ў час праводзін, засталася ў хаце.Ракітны.
3.зкім. Разм. Мець справу, сябраваць. [Маці:] — Васіль абы каго не пашле. Васіль абы з кім вадзіцца не будзе...Няхай.
4.Разм. Доўга і беспаспяхова змагацца з кім‑н. Вось-вось-вось ён ляжа, здэцца, Але пнецца — не здаецца. Так вадзіліся яны Цэлу ноч, як певуны.Крапіва.[Пятрок і Кузьма] браліся загрудкі, доўга вадзіліся, саплі і, нарэшце, так і разыходзіліся.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)