Спеў шчыглоў, ластавак і некаторых іншых птушак. На світанні яны [палескія лясы] звіняць птушыным шчэбетам, пераклікаюцца глухім перастукам дзятлаў і буркатаннем дзікіх галубоў.Грахоўскі.Шчэбетам сустрэлі [ластаўкі] Родны край з дарогі. На тэлеантэне Пасядзелі трохі.Калачынскі.//перан. Гучны, хуткі, ажыўлены гоман, размова. Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам.Колас./уперан.ужыв.Сталы стаялі ўпрытык. Ад металічнага шчэбету машынак можна было аглухнуць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрапрыя́цыя, ‑і, ж.
1. Прымусовая канфіскацыя ў буржуазіі ўсіх сродкаў вытворчасці ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі. І, бачачы, як цяпер ужо капіталізм невераемна затрымлівае гэтае развіццё, як многае можна было б рушыць уперад на базе сучаснай, ужо дасягнутай, тэхнікі, мы маем права з паўнейшай упэўненасцю сказаць, што экспрапрыяцыя капіталістаў непазбежна дасць гіганцкае развіццё прадукцыйных сіл чалавечага грамадства.Ленін.
2. Пазбаўленне ўласнасці і былога сацыяльная становішча аднаго класа другім. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў.
[Фр. exproprpiation ад лац. ex — з і proprius — уласны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
boast
I[boʊst]1.
v.
1) хвалі́цца, выхваля́цца
2) ганары́цца
Our town boasts many fine parks — Наш го́рад ганары́цца прыго́жымі па́ркамі
2.
n.
1) самахва́льства n., хвальба́f., выхваля́ньне n.
I don’t believe his boasting — Я не даю́ ве́ры яго́ным выхваля́ньням
2) не́шта, чым мо́жна ганары́цца
II[boʊst]
v.t.
збо́льшага абчаса́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Гла́зіць ’глядзець; зяваць; сурочваць’ (Нас.). Рус.гла́зить ’тс’ (гл. СРНГ, 6, 187–188). Паколькі гэты дзеяслоў даволі шырока распаўсюджаны ў рус. мове, а ў бел., акрамя Насовіча, здаецца, больш нідзе не зафіксаваны і паколькі зыходная лексема глаз ’вока’ не характэрна для бел. мовы (глаз як запазычанне з рус. сустракаецца ў некаторых гаворках; параўн. Сл. паўн.-зах.), то можна меркаваць, што гэта запазычанне з рус.гла́зить. Адносна лексемы глазу́н ’разява, разявака’, зафіксаванай таксама толькі ў Насовіча, можна сказаць, што і яна ўзята з рус.глазу́н ’тс’ (гл. Даль), хоць і не выключаецца магчымасць самастойнага яе ўтварэння ў бел. мове на базе запазычанага гла́зіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лепш
1. (выш. ст.ад добра) bésser, um so bésser;
як мо́жна лепш so gut wie möglich, béstmöglich;
2.у знач.вык líeber;
лепш за ўсе am bésten;
лепш не пыта́йся frag líeber nicht;
адзі́н ро́зум до́бра, а два лепш vier Áugen séhen mehr als zwei;
лепш не трэ́ба! líeber nicht!;
◊
лепш по́зна, чым ніко́лі bésser spät als nie
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск.kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус.неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рак, му́рачак ’выступ у печы, на якім можна сядзець, прымурак’, ’вузкая рамка пяколка для мыла і запалкаў’ (Сцяшк., В. В.; шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.). Відаць, паланізм. Параўн. польск.murek ’тс’. Да мур1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́харанка ’мухамор’ (івац., Нар. сл., Жыв. сл.), лун.му́хорана (Шатал.). Да му́ха і ра́ніць (гл.): калісьці была распаўсюджана думка, што мухаморам можна вынішчваць мух; яго рэзалі ў малако і «атручвалі» мух. Сюды ж брэсц.муха́рка, мухаронка ’тс’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́й ’заезд (пры лоўлі рыбы невадам)’: у два нагая ловілі (ТС). Няясна, магчыма, звязана з назвай цюркскага племені поуаі ў Крыме; можна выказаць здагадку, што гэта перанос нейкага вайсковага тэрміна (атака коннікаў асобнымі падраздзяленнямі, эскадронамі?) на спосаб рыбнай лоўлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́тка ’выдумшчык, махляр’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, звязана з польск.rytka, retka ’дэталь ткацкага станка для навівання пражы на навой’, якое з ням.Retkamm. Наўрад ці можна збліжаць з серб.-харв.ри̏та ’лахман’, ’галадранец’, ’абарванец’, не гледзячы на фармальнае падабенства.