малая планета. Адкрыта Э.Дэльпортам (Бельгіі, 1936). Абарачаецца вакол Сонца па выцягнутай эліптычнай арбіце з перыядам 2,76 г. Папярочнік Адоніса каля 1 км; адлегласць ад Сонца 0,44—3,50 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі каля 2 млн.км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каляв. Бобрык, праходзіць каляв. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯ́ДЫ (грэч. Hyades),
рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цялец; сфераідальная група з прыкладна 100 фізічна звязаных паміж сабой зорак. Знаходзіцца каля яркай зоркі Альдэбаран (α Цяльца). Дыяметр каля 10 пк. Адлегласць ад Сонца 41 пк. Відаць простым вокам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНГУРУ́ (Kangaroo),
востраў каляпаўд. ўзбярэжжа Аўстраліі. Пл. 4351 км². Выш. да 300 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы. Нац. паркі: Фліндэрс-Чэйз, Кейп-Гантам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНЯ, Зыбіна,
рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., у бас.р. Дняпро. Даўж. 20,4 км. Пачынаецца каляўсх. ускраіны в. Баец Буда-Кашалёўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на трох участках агульнай даўж.каля 8 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СЛА-ФІЁРД (Oslofjord),
заліў каляпаўд. берага Нарвегіі, паўн. частка зал. Бохус. Даўж. 102 км, шыр.каля ўвахода 15—30 км, глыб. да 354 м. У паўн.ч. шмат астравоў. Прылівы паўсутачныя (да 0,5 м). Асн. порт — Осла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МШАЙД (Remscheid),
горад у Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, каляр. Вупер. Каля 130 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (значнае станкабудаванне), металург. (вытв-сць спецсталяў), тэкстыльная. Масты цераз р. Вупер звязваюць Р. з г.Золінген.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧУ́КІ,
дзяржаўныя дзеячы, шляхецкі род герба «Сястрэнец» у ВКЛ. Родапачынальнік Кучук у 1382 быў каморнікам вял.кн. Ягайлы, удзельнічаў у забойстве Кейстута. Яго сын Конрад (? — пасля 1437) валодаў Дакудавам і Жырмунамі ў Лідскім пав., атрымаў ад вял. князя маёнтак Шчучын. Меў сына Яна (каля 1410 — каля 1478), маршалка гаспадарскага ў 1469—78 і намесніка лідскага ў 1473. Сынамі апошняга былі Юрый (Ежы; каля 1435 — пасля 1482), маршалак гаспадарскі ў 1482, і Войцех (каля 1440 — пач. 1506), маршалак гаспадарскі ў 1492—1505, намеснік уладзімірскі ў 1494 і ваўкавыскі ў 1496. Пасля смерці Войцеха радавыя маёнткі ў Лідскім пав. і выслужанае ім Палонна ў Луцкім пав. праз шлюб яго дачкі перайшлі да С.П.Кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГАЧНЫЯ МАЛЮ́СКІ (Pulmonata),
падклас бруханогіх малюскаў. 2 надатр.: сядзячавокія (Basommatophora) і сцяблініставокія (Stylommatophora), каля 100 сям., больш за 35 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн.г. назад), росквіт у кайназоі (каля 25 млн.г. назад). Пашыраны ўсюды; большасць жыве на сушы, частка — у прэснай вадзе, нямногія — у моры. На Беларусі больш за 50 відаў, з іх каля 30 відаў прэснаводныя. Найб. вядомыя слімакі, слізнякі.
У большасці Л.м. ракавіна 0,6—210 мм. Цела мае галаву, вантробны мяшок са скурнай складкай — мантыяй, нагу. Унутр. паверхня мантыйнай поласці функцыянуе як лёгкае. Раслінна- і дэтрытаедныя, ёсць драпежнікі. Гермафрадыты; большасць відаў утварае сперматафоры, некаторыя яйцажывародныя. Развіццё без стадыі лічынкі.