амбразу́ра, -ы, ж.

1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардына́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для службовых даручэнняў.

|| прым. ардына́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Ізаляваная або аддзеленая ад іншых частка спецыяльнага памяшкання (на самалёце, караблі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абара́начнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто пячэ або прадае абаранкі.

|| ж. абара́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шкі, -шак.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

Класці сена на в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́нне, -я, н.

1. гл. вязаць.

2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.).

Адкласці ўбок в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вятро́ўнік, -у, м.

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

|| прым. вятро́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грог, -у, м.

Гарачы напітак з гарэлкі, рому або каньяку, змяшаны з вадой і цукрам.

|| прым. гро́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы.

|| ж. грыбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.