1.(1і2ас.неўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго‑н.; набіцца. Цяпер я разумею: людзей, што напхаліся ў будыніну, мучыла ў тую мінуту гаркота і злосць на пакутлівую неўладкаванасць ночы.Мехаў.
2.Груб. Наесціся. Напхацца кашы. Напхацца бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасцяро́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неасцярожнага, недахоп асцярожнасці. Начальства эшалона і камендатура прыйшлі да згоды, што прычынай выбуху магла стацца неасцярожнасць саміх салдат.Лынькоў.// Неасцярожны ўчынак, паводзіны і пад. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несало́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае салодкага смаку. Несалодкі тварог.
2.перан. Без радасці, невясёлы. Калі бываюць людзі горныя, стэпавыя, людзі лясоў і гэтак далей, дык.. [на Вогненнай зямлі] мы маем людзей мора, якія нараджаюцца, гадуюцца, жывуць і паміраюць на вадзе, на моры. Жыццё, як мы бачым, несалодкае.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нявы́крутка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Цяжкае або бязвыхаднае становішча. Пэўны час пасля вайны ў людзей была нявыкрутка з сенам для сваіх кароў.Ракітны.[Ваўчок:] — Ці мала выпадкаў, калі я даю транспарт раённым арганізацыям. Нявыкрутка якая, папросяць, што ж зробіш — калі ласка, чаму не даць...Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Падушыць, паламаць, раздушыць, разбіць усё, многае. На дарозе стаялі мужчыны; вада замерзла, але колы машын і фурманак, ногі людзей патрушчылі слабы лядок.Шамякін.Магчыма, думала Каця, крушэння і не будзе, бо каменьчыкі невялікія. Патрушчыць іх поезд, і ўсё тут.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта.Алешка.Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост.Маўзон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Займацца разбоем, грабяжамі. Пасля даследавання забойства схіляюся к таму, што бандыт Гусак разбойнічаў адзін.Пестрак.
2. Займацца гвалтам, прымяняць сілу для дасягнення чаго‑н. — Не разбойнічай! Тое бяры, што даю табе, а сілай не дам браць, людзей клікаць буду.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайхана́, ‑ы, ж.
Чайная (у 1 знач.) у краінах Сярэдняй Азіі і ў Іране. Падышах памаленьку праз горад ідзе, на сады пазірае, на розных людзей. Як працуюць яны, як гуляюць яны... Так, урэшце, дайшоў да адной чайханы.Дубоўка.Па лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там [у кішлаках].Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эско́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н. Паказаўся ганаровы эскорт і картэж чорных бліскучых «Чаек».Карпаў.Камедыя з паліцэйскім эскортам была разыграна ўладай наўмысна, каб выдаць за сапраўднасць версію аб тым, што на канферэнцыю напаў натоўп людзей і разграміў яе.Машара.
[Фр. escorte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchströmen*Ivi(s) цячы́ (праз што-н.); працяка́ць, прахо́дзіць (па чым-н., цераз што-н.);
Mássen von Ménschen strömen hier durch тут прахо́дзіць цэ́лы пато́к людзе́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)