ламаркі́зм

[ад фр. J. Lamarck = прозвішча фр. прыродазнаўцы (1744—1829)]

вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывой прыроды, паводле якога змены пад уздзеяннем знешніх умоў мэтаўзгоднены з унутраным імкненнем арганізмаў да ўдасканалення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грымірава́ць

(фр. grimer = падмалёўваць твар)

1) накладваць грым, каб надаць акцёру патрэбны для яго ролі выгляд;

2) надаваць каму-н. з дапамогай грыму аблічча каго-н. (напр. г. пад рыбака).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рыцынуле́і

(н.-лац. ricinulei)

атрад арахнідаў членістаногія жывёлы з целам даўжынёй 5—10 мм і кароткім членістым брушкам, пашыраныя ў тропіках; жывуць у раслінным подсціле, пад карой і ў пячорах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прані́злівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які рэзка гучыць, рэжа слых. Крык быў поўны такога адчаю і быў такі пранізлівы, што ўсе, хто сядзеў поплеч, мімаволі ўвабралі галовы ў плечы. Лынькоў. Раптам цішыню парушыў пранізлівы званок з пярэдняга пакоя. Рамановіч.

2. Вельмі моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае (пра холад, вецер, боль і пад.). Дзьмуў халодны, пранізлівы вецер. Асіпенка. Цемра пагусцела, і халадок з ракі стаў пранізлівы. Хадкевіч.

3. Востры, пільны (зрок, погляд і пад.). Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчуп, ‑а, м.

Спец. Назва шэрага розных прыстасаванняў, інструментаў, прыбораў і пад., якімі выяўляюць, зандзіруюць, вымяраюць што‑н. // Сапёрны інструмент, які служыць для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін. Калі мінашукальнікам выявіць міну немагчыма, дзейнічаюць шчупам. «Маладосць». // Інструмент, які складаецца з некалькіх пласцін рознай таўшчыні для вымярэння зазораў паміж дэталямі машын. // Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб сыпкіх і вязкіх рэчываў (зерня, мукі, масла і пад.). [Лена] бярэ шчуп і апускае ў бак. Кулакоўскі. // Невялікі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грудзі́на, ‑ы, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рабрын і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі. Грудзіна ў рубашцы расшпілілася, і з-пад яе свеціць голае цела. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапі́ла і крапі́дла, ‑а, н.

Пэндзаль для апырсквання вадой пры царкоўных абрадах. Поп жа стаяў збоку і крапілам крапіў, шэпчучы сабе пад нос нейкія малітвы. Чарот. За труной крочыў поп. Поруч з ім — дзяк з крапідлам. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваля́цца, ‑яецца; зак.

Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. Лынькоў. — Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мішура́, ‑ы, ж.

1. Пазалочаныя або пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчовыя тканіны, галуны, каніцелі і пад.

2. перан. Знешняя, падманная бліскучасць. У адмятанні мішуры і пазалоты з уяўных купалавых сяброў дапамагае нам сягоння гісторыя. Лужанін.

[Ад араб. mozavvir — падроблены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)