помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1825—28 з цэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам. Сцены складзены з абчасанага каменю. Пілястры на фасадах, прамавугольныя абрамленні аконных праёмаў, фрыз, карніз і франтон гал. фасада цагляныя, атынкаваныя. Разныя алтары, кафедра, паліхромная драўляная скульптура (18 ст.) — характэрныя ўзоры нар.манум.-дэкар.мастацтва. У падбрамнай званіцы — звон з сюжэтнай гравіроўкай, адліты ў 1749.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́Ф’ЕЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 16.2.1936, г. Пскоў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1964). З 1964 мастак на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Працуе ў галіне маст. шкла. Сярод работ сталовы набор «Сталічны» (1965), выставачныя наборы «Агеньчык» (1970), «Кара́лі» (1972), дэкар. вазы «Мінск» (1968), «Полымя» (1969), «Урадлівасць» (1978), «Вадаспад» (1981), «Перамога» (1982), «Белы колер» (1987), «Курган славы» (1995), дэкар блюды «Святочны арнамент» (1988), «Беларусь» (1994) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю сілуэтаў, выдатным валоданнем матэрыялу, разнастайнасцю тэхнік выканання.
чэшскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Пражскай АМ (1911—20). Зазнаў уплывы А.Славічака і Я.Прэйслера. Чл. аб’яднанняў «Умелецкая бяседа» (1913), «Галар» (1919). Творчасці характэрны арыентацыя на рэаліст. традыцыі нац.мастацтва, лірыка-эпічная манера выканання. Аўтар жывапісных кампазіцый «Валацуга» (1924), «Збор бульбы» (1934), «У вёсцы» (1941), «Восень на палях» (1952), «Восень на загуменні» (1954), графічных работ «Цыганка» (1916), «Садоўніца» (1920), «Праца ў полі» (1971). Аформіў кнігі Я.Гербена, братоў Мрштыкаў.
Літ.:
Современное чешское и словацкое искусство. Л., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ДАРАВА (Глафіра Пятроўна) (н. 2.12.1922),
расійская актрыса. Нар.арт. Комі (1949). Засл. арт. Расіі (1967). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Комі-студыю Дзярж. ін-та тэатр.мастацтва (1942). З 1942 у Комі рэсп.драм. т-ры імя В.А.Савіна (г. Сыктыўкар). Актрыса шырокага дыяпазону з яркім тэмпераментам і вял. унутранай сілай. Сярод роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Квашня («На дне» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наміна́цыя
(лац. nominatio)
1) называнне чаго-н. (напр. н. новых рэалій);
2) катэгорыя асоб або твораў, з ліку якіх эксперты ў той або іншай галіне літаратуры, мастацтва вылучаюць лепшых.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
цырк
(лац. circus = літар. круг)
від мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і інш., а таксама будынак з арэнай і амфітэатрам, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эстэ́тыка
(гр. aisthetikos = які адчувае, успрымае; пачуццёвы)
1) навука аб прыгожым, аб ідэйнай сутнасці і формах прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці;
2) чыя-н. сістэма поглядаў на мастацтва (напр. э. Чарнышэўскага);
3) прыгажосць, мастацкасць чаго-н. (напр. э. архітэктуры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
навукова-даследчая ўстанова, якая зберагае кінафотафонадакументы Нац. архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Створаны ў маі 1941 паводле пастановы СНКСССР ад 29.3.1941 у Мінску, з 1987 у Дзяржынску Мінскай вобласці. Зберагае (1995) 22 987 адзінак захоўвання хранік.-дакументальных, навук.-папулярных фільмаў, кіначасопісаў, спецвыпускаў, асобных кінасюжэтаў, кіналетапісаў за 1920—90-я г., мастацкіх кінастужак. У іх адлюстраваны найб. значныя падзеі паліт. і культ. жыцця Беларусі: уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР, дэкады бел.мастацтва і л-ры ў Маскве, партыз. барацьба і дзеянні Чырв. Арміі ў Вял.Айч. вайну і інш., кінадакументы пасляваен. часу. У архіве захоўваецца больш за 187 850 фотанегатываў, пазітываў з 1880-х г. да нашых дзён, у т. л. каштоўныя фотадакументы перыяду Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, грамадз. вайны і інш. Сярод гуказапісаў (больш за 8200) выступленні грамадскіх і паліт. дзеячаў, бел. пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва (у т. л. прамова Я.Купалы на 1-м Усесаюзным з’ездзе сав. пісьменнікаў у 1934), успаміны ўдзельнікаў Вял.Айч. вайны, бел. музычныя творы ў выкананні майстроў і калектываў рэспублікі.
Аддзелы: камплектавання, экспертызы каштоўнасці дакументаў, кантролю за арганізацыяй ведамаснага захоўвання дакументаў; дзярж. ўліку дакументаў і навук.-даведачнага апарата; забеспячэння захавання дакументаў і фондаў; інфармацыі, публікацыі і навук. выкарыстання дакументаў; аўтаматызаваных інфарм.-пошукавых сістэм; тэхн. кантролю. Лабараторыя забеспячэння захаванасці кіна-, фота-, фонадакументаў.
А.М.Грыневіч.
Будынак Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІ́НІ (Bellini),
сям’я італьянскіх жывапісцаў — заснавальнікаў мастацтва Адраджэння ў Венецыі (гл.Венецыянская школа жывапісу). Нарадзіліся ў Венецыі.
Жывапіс галавы сям’і Якапа (каля 1400—7.1.1470 ці 25.11.1471) пры мяккай лірычнасці вобразаў захаваў сувязь з гатычнымі традыцыямі («Мадонна з дзіцем», 1448). У яго малюнках (замалёўкі ант. помнікаў, арх. фантазіі) адлюстраваліся цікавасць да перспектывы, уплыў А.Мантэньі і П.Учэла. З імем Джэнтыле (каля 1429—23.2.1507), сынам Якопа, звязана зараджэнне венецыянскай жанрава-гіст. карціны («Працэсія на плошчы Сан-Марка», 1496, «Цуд святога крыжа», 1500). У сваіх партрэтах ён дакладна ўзнаўляў абрыс мадэлі. Джавані (каля 1430—29.11.1516), другі сын Якопа, — буйнейшы майстар венецыянскага кватрачэнта. Яго творчасць стала асновай мастацтва Высокага Адраджэння ў Венецыі. Настаўнік Тыцыяна і, верагодна, Джарджоне. Творы Джавані адметныя мяккай гармоніяй гучных, насычаных колераў і празрыстасцю святлоценявых градацый, яснай, спакойнай урачыстасцю і паэтычнасцю вобразаў («Мёртвы Хрыстос», 1470, «Мадонна з дрэўцамі», 1487, «Мадонна на троне ў акружэнні святых», 1505, «Баляванне Багоў», 1514, «Маладая жанчына за туалетам», 1515, і інш.). У яго творчасці побач з класічнай кампазіцыяй рэнесансавай алтарнай карціны сфарміраваўся поўны цікавасці да чалавечай асобы гуманістычны партрэт (партрэт дожа Леанарда Ларэдана, каля 1507).
Літ.:
Гращенков В.Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963.
Джавані Беліні. Партрэт дожа Леанарда Ларэдана. Каля 1507.Джэнтыле Беліні. Цуд святога крыжа. 1500.Джавані Беліні. Маладая жанчына за туалетам. 1515.