ГАНЧАРО́ВА (Роза) (Ружа) Іосіфаўна (н. 10.3.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне генетыкі. Д біял. н. (1991). Скончыла БДУ (1960). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах антымутагенезу, генет. таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).

Тв.:

Антимутагенез. Мн., 1974;

Антимутагенез как генетический процесс // Вестн. РАМН. 1993. № 1;

Попытка прогноза генетических последствий Чернобыльской катастрофы // International conference «One Decade after Chernobyl: summing up the consequenses of the accident» Book of extended synopses. Vienna, 1996.

т. 5, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧАРО́Ў (Віктар Канстанцінавіч) (н. 14.3.1939, с. Сакалоўка Растоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне лазернай фізікі. Д фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1962). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.​Н.​Сеўчанкі пры БДУ. Навук. працы па фізіцы плазмадынамічных працэсаў пры лазерна-плазменным уздзеянні на металы і кампазіцыйныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1992.

Тв.:

Роль частиц материала мишени в динамике лазерного эрозионного факела // Инженерно-физ. журн. 1992. Т. 62, № 5.

т. 5, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЭ́ (Вадзім Арведавіч) (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія),

бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам. сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.

Тв.:

Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разам з В.​М.​Арцем’евым, В.​Л.​Сцяпанавым);

Расчет следящих систем: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.​Л.​Сцяпанавым).

т. 5, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАПАНО́ВІЧ (Віктар Якаўлевіч) (н. 15.4.1921, в. Сярэднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д мед. н. (1969), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951) і працуе ў гэтым ін-це. Навук. працы па біял. і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. З яго ўдзелам распрацаваны і выраблены фантомы-трэнажоры па отарыналарынгалогіі для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.

Тв.:

Аутогенные фибринные пленки в оториноларингологии. Мн., 1979;

Ангина и хронический тонзиллит. Мн., 1982;

Оториноларингологический атлас. М., 1989 (разам з В.​М.​Аляксандравым).

т. 5, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРДЗІЕ́НКА (Анатоль Іларыёнавіч) (н. 18.12.1941, с. Локці Омскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне металафізікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1996), д тэхн. н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1967 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1990 нам. дырэктара. Навук. працы па тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у металах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Распрацаваў новыя бранявыя матэрыялы з выкарыстаннем тэхналогій электратэрмічнага ўмацавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн., 1983 (разам з А.​А.​Шыпко).

т. 5, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРДО́Н (Валерый Сяргеевіч) (н. 3.3.1945, г. Падольск Маскоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне матэм. і тэхн. кібернетыкі. Д фіз.-матэм. н. (1995). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па метадах і праграмах рашэння задач тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач тэорыі раскладаў для аднастайных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання.

Тв.:

Теория растений. Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.​С.​Танаевым, Я.​М.​Шафранскім).

М.​П.​Савік.

т. 5, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́РУС (Іван Іосіфавіч) (н. 1.8.1903, станіца Каняўская Краснадарскага краю, Расія — 28.10.1995),

савецкі вучоны ў галіне аграноміі. Д с.-г. н., праф. (1947). Скончыў Кубанскі с.-г. ін-т (1925). З 1930 у Паўн.-Каўказскай практычнай с.-г. акадэміі, з 1934 у Кубанскім, Кішынёўскім і Стаўрапольскім с.-г. ін-тах. У 1955—78 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па асваенні новых алейных культур, удасканаленні тэхналогіі вырошчвання азімых збожжавых.

Тв.:

Перезимовка и продуктивность озимых хлебов. М., 1970 (разам з П.​А.​Забазным, І.​І.​Коўтунам).

т. 5, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІК (Аляксандр Гіршавіч) (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д тэхн. н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф. БПІ. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн. аб’ектаў.

Тв.:

Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.);

Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980;

Пакет программ машинной графики для ЕС ЭВМ. М., 1986.

М.​П.​Савік.

т. 5, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЎРЫЛЮ́К (Васіль Васілевіч) (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж. ін-т міжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах міжнар. эканам. адносін.

Тв.:

Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973;

Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976;

Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 5, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖЫЛАЎДА́РЫ (Ігар Захаравіч) (н. 9.8.1945, г. Гомель),

бел. фізік. Д тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы па оптыцы і тэарэт. механіцы. Даследаваў асаблівасці адбіцця святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў. Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы адчувальнага элемента індукцыйнага гравітацыйнага градыентаметра для рухомых аб’ектаў.

Тв.:

Отражение плоской световой волны от нелинейной прозрачной изотропной среды (разам з Б.​Б.​Бойкам, М.​С.​Пятровым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1975. Т. 23, № 5.

т. 6, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)